Калісьці, для пазначэньня месцаў на мапе, мне даводзілася рабіць скрыншоты.
Але, насамрэч, гэта зусім не неабходна. Вось, напрыклад, наш офіс на мапе Цюрыху:
Гэта не скрыншот, заліты на пікасу. Гэта аўтаматычна зьгенераваная мапа. Паглядзіце, як выглядае тэг:
<img src="http://maps.google.com/maps/api/staticmap?center=Zurich&markers=color:green|label:G|Brandschenkestrasse+110&size=512x350 &sensor=false&key="/>
Так паказаць мапу вельмі проста. Інструкцыя:
- Завядзіце для свайго сайта ключ на гэтай старонцы. Гэта неабходна, каб адрозьніваць запыты з розных сайтаў.
- Стварыце спасылку: http://maps.google.com/maps/api/staticmap?center=адрас_цэнтра_мапы&markers=адрас_маркера& size=памер&sensor=false&key=згенераваны_ключ, і праверце яе ў браўзэры.
- Стварыце тэг: <img src="ваша_спасылка">
Напрыклад, каб паказаць, дзе знаходзіцца Кіеўская Магілянская акадэмія, дзе мінулым годам праходзіў Блогкэмп, я ў "маркеры" напішу Могилянская+академия,Киев (замяняючы прабелы на плюсы, ужываючы назву заміж адрасу - бо мапы ведаюць адрас і самі), і апушчу атрыбут "center" (у гэтым выпадку цэнтар будзе на маркеры). Атрымаецца адрас http://maps.google.com/maps/api/staticmap?markers=могилянская+академия,Киев&size=512x512&sensor=false&key=ABQIAAAAGE_CwVKlpvCqK85lG2eIdBTST-8wAnjL4ExeLXc9e_zAy-uxShT4h-R0MV_RC1Di-D_gfsNa81hXxA:
Хутка такія "фокусы" будуць атрымлівацца і зь беларускімі гарадамі. Зараз пакуль Google Maps назваў вуліц і ўнівэрсітэтаў ня ведае, але дзякуючы дзясяткам картографаў, сытуацыя выпраўляецца - і чым болей вы дапаможаце, тым хутчэй зьвесткі з Картографа будуць перанесеныя ў Google Maps.
Для таго, каб даведацца болей пра API - пра магчымасьці выбару набліжэньня, колеру і колькасьці маркераў, адсылаю вас да поўнай дакумэнтацыі Google Static Maps API. Таксама можаце скарыстацца "візардам", які сам створыць за вас спасылку.
А калі вам цікава мець "актыўную" мапу, то вы заўсёды можаце скарыстацца embed'ам мапы, альбо разабрацца з паўнавартасным Google Maps API.



Post a Comment