tag:blogger.com,1999:blog-46349431407904128712024-03-05T13:25:33.269+01:00Ігар Маханёк - пэрсанальны блог1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.comBlogger36125tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-86333558734448064152011-05-12T00:44:00.000+02:002011-05-13T22:39:35.686+02:00Платны Android Market для Беларусі і новыя фічыСёньня, на другім дне Google I/O 2011, на сэсіі па Android Market, былі вельмі цікавыя абвесткі.

Па-першае, да тых 32 краінаў, у якіх можна было набываць праграмы ў Android Market, дадаліся яшчэ 99. Сярод іх і Беларусь! (І Украіна; поўны сьпіс тут). І гэта значыць, што ў бліжэйшыя пару дзён у Market на вашым тэлефоне павінныя стаць бачныя платныя прылады, і вы зможаце іх набыць; альбо, вы зможаце набыць крыху віртуальных грошай, каб хутчэй пабудаваць кафэ ў Paradise Island. Напрыклад, вы зараз зможаце набыць найзручнейшую (на мой погляд) клявіятуру SlideIT. Аплата прымаецца з банкаўскіх карт; вядома, трэба, каб ваш банк дазваляў "замежныя" транзакцыі.

Па-другое, былі абвешчаныя новыя фічы, накіраваныя на тое, каб дапамагчы вам знайсьці цікавыя праграмы. Фічы даступныя зараз на http://market.android.com, і празь некалькі тыдняў будуць і на тэлефонах. Блогпост па-ангельску тут. Я выдзялю тры фічы зь пяці:

Новыя "сьпісы лепшых праграм". Зараз ёсьць ня толькі Лепшыя бясплатныя і Лепшыя платныя, але і Лепшыя новыя бясплатныя, Лепшыя новыя бясплатныя, і Найбольш прыбытковыя. Новая асаблівасьць і ў тым, што ў некаторых выпадках, калі ў нас ёсьць дастаткова дадзеных, сьпісы будуюцца для канкрэтнай краіны. Напрыклад, тут можна пабачыць, якія бясплатныя праграмы найбольш цікавыя беларускім карыстальнікам Android.

Болей "падобных праграм". На старонцы кожнай праграмы можна пабачыць як праграмы, якія карыстальнікі праглядалі разам з гэтай, так і праграмы, якія разам усталёўвалі. Добры прыклад - Winamp.

Сьпіс праграм, якія імкліва набіраюць папулярнасьць. На галоўнай старонцы сайту зараз бачны сьпіс праграм, якія за апошнія дні істотна растуць.

Гэтыя тры фічы рабіла наша невялікая каманда, і вельмі прыемна нарэшце бачыць плён нашай працы даступным для карыстальнікаў.

Мы будзем працаваць і далей, каб дапамагаць вам знаходзіць новае і цікавае ў Android Market.

Карыстайцеся :).1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com4tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-91780431902336280112011-05-05T21:20:00.002+02:002011-05-05T21:33:32.292+02:00Уся Беларусь на Google Maps у высокім разрозьненьніНа днях, спадарожнікавыя здымкі ўсёй Беларусі ў Google Maps былі абноўленыя.

Зараз уся Беларусь у высокім разрозьненьні. Зараз бачна кожную вуліцу ў кожнай вёсцы.

Напрыклад, так выглядаў гарадзкі пасёлак Халопенічы яшчэ тыдзень таму:

А так ён выглядае зараз:

Старыя здымкі яшчэ некалькі дзён будуць бачныя ў Картографе.

У тым ліку, нарэшце, абноўлены і Віцебск - самы вялікі з гарадоў Беларусі, для якога не было якасных спадарожнікавых здымкаў.

Тыя мясцовасьці, для якіх былі здымкі яшчэ бОльшай якасьці (дзе бачныя і дамы), напрыклад, Менск, абноўленыя ў гэты раз не былі; быў толькі абноўлены кавалачак пад Менскам ад Калодзішчаў да аэрапарта.

Ў зону абнаўленьня патрапілі таксама прыгранічныя раёны суседніх краінаў; напрыклад, уся Віленшчына.

Што ж, нарэшце атрымаецца нанесьці ў Картографе вёску бабулі і дзядулі! :) Асабліва, ведаючы, што вашыя праўкі ў Картографе зараз трапляюць на асноўныя Google Maps у лічаныя хвіліны. А калі вы ніколі не карысталіся Картографам раней, паглядзіце мае пасты пра яго з парадамі.

А даведацца ў час пра наступныя абнаўленьні дапамагае сэрвіс Follow Your World. Проста ўвядзіце назву мясьціны, якая вас цікавіць.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com7tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-30631068161387133312011-05-03T01:16:00.001+02:002011-05-03T09:58:50.735+02:00Год прыгодаў аўтаспынуЁсьць людзі, якімі я захапляюся. І зайздрошчу - іх уражаньням, таму, што яны адчулі і перажылі нешта такое, незвычайнае.

У красавіку 2010 litota_ і verasen выправіліся зь Менску ў Амэрыку. Іх мэта была - данесьці зэдлік да мысу Горн.

Першыя пару месяцаў яны правялі ў Нью-Ёрку, здабываючы грошы на падтрымку наступнай паездкі. Амэрыканцам і турыстам на Таймс Сквер пашэнціла пачуць ейную скрыпку. А на другі тыдзень у Амэрыцы Жэня і Ўладзь ажаніліся.

Потым яны паехалі аўтаспынам. І вось так, зь ліпеня 2010 да красавіка 2011 яны і ехалі - з дапамогай добрых людзей. Спачатку праехалі ўпоперак ЗША, а потым на поўдзень - Мэксіка, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Панама, Коста Рыка, Панама, Калюмбія, Эквадор, Пэру, Балівія, Бразілія, Аргентына, Чылі - і я напэўна краіну-дзьве прапусьціў. Па самых кансэрватыўных прыкідках яны праехалі 25 тысячаў кілямэтраў. У шматлікіх гарадках, вёсках, і проста ў кватэрках яны гралі беларускую музыку.

У Мэксыцы яны пабывалі на прыгожым востраве.

У Гватэмалу патрапілі нелегальна.

Былі дэпартаваныя зь Нікарагуа.

Пасёрфілі на двух акіянах у Коста-Рыцы.

У Панаме выступілі на цэнтральным тэлебачаньні.

У Калюмбію патрапілі авіяспынам.

Вылечылі трапічную алергію ў джунглях.

На самым экватары знайшлі сьнег.

Пабывалі на пэруанскім пахаваньні.

Справілі каляды ў балівійскай вёсцы.

Пабывалі на самым вялікім саланчаку ў сьвеце, на які быццам немагчыма патрапіць.

Пахадзілі па фавэлах Бразіліі.

Праехалі бязьлюдную Патагонію.

І, 17 красавіка 2011, паставілі табурэтку ў Ушуаі.

Потым быў аўтастоп назад да Буэнас-Айрэса і вылет адтуль зь некалькімі перасадкамі ў Эўропу.

Ужо сёньня ці на днях, магчыма, хтосьці з вас зможа пабачыць богаў аўтаспыну і пачуць іхнія гісторыі.
Дзякуй ім. Я шчасьлівы, што ведаю такіх людзей.

Калі ў Менску адбудзецца першы TEDx, будзе цяжка знайсьці хоць каго зь Беларусі болей прыдатнага для расповеду, чым яны.
1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-62293780962119044632011-02-21T23:19:00.002+01:002011-02-21T23:21:54.174+01:00"Пагоня" Багдановіча ўсім сьветамФізік-журналіст-фатограф Крысьціна Карчэўская стварыла нешта неверагоднае.

Паглядзіце і паслухайце, як шчымліва "Пагоню" Максіма Багдановіча сьпяваюць людзі з болей за 20 далёкіх краін:

Пабачыў гэты незвычайны ролік я на сайце Эўрарадыё, дзе пра яго інфармацыі мінімальна - толькі сьпіс краінаў сьпевакоў.

Таму тут - факты зь міні-інтэрвію з аўтаркай гэтага відэа, Крысьцінай.

Запісанае яно было ў Індыі, дзе Крысьціна наведала канфэрэнцыю Oxfam Kaleidoscope 2010 у пачатку сьнежня 2010 г. Перадвыбарны час, і яна жадала, каб удзельнікі з усяго сьвету запісалі відэазварот з падтрымкай беларускаму народу. Але потым правільна вырашыла, што песьня - весялей!

Выбірала спачатку паміж "Пагоняй", "Купалінкай" і "Трыма Чарапахамі", і потым..

Крысьціна:

Здымала 2 дні. Напісала ў ангельскай транслітэрацыі беларускія радкі, на 3 аркушах вялікім шрыфтом). Дазволіла кожнаму выбраць радок. Завучвалі з кожным ад 5 да 15 хвілінаў.

Афрыканцы і астравіцяне схоплівалі маментальна і вымаўленне ў іх найлепшае было)). У цэнтры там ёсць хлопец, які вывучыў радок адразу, такі, ай, лёгка, давай яшчэ) у выніку ён праспяваў 4 радкі цэлых! І яшчэ два хлопца - па два). І ўсе яны - з Саламонавых выспаў.

Потым увечары другога дня зманціравала чым змагла, не ідэальна, ведаю, але як ёсьць ужо. Рытм падбіраць жа было важна і г.д. Паглядзела ў каляндар - і гэта быў дзень нараджэння Багдановіча акурат па старым стылі! І закінула на сайт.

Сёньня, у Міжнародны дзень роднай мовы, Эўрарадыё паўтарыла гэты матэрыял. Дзякуй! :)1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-4271479154416702132010-12-04T00:30:00.001+01:002010-12-04T00:31:46.252+01:00Нарэшце, запускНекалькі гадоў я працаваў у камандзе якасьці пошуку ў Google. Год таму, дзесьці ў кастрычніку, з маім калегам мы пачалі працаваць над новым праектам у 20% працоўнага часу. Праца над праектам была пасьпяховай (мы нават перамаглі ў конкурсе і адпачылі на Мальце), і вось некалькі месяцаў таму праект стаў "афіцыйным", і я стаў працаваць над ім у асноўны час, пакінуўшы пошук.

А сёньня ў нас вялікі дзень - праект афіцыйна запушчаны і вы можаце самі паспрабаваць, што атрымалася. Для гэтага на вашым Android-тэлефоне адкройце Market і які-небудзь апп: вы пабачыце трэцюю закладку з назвай "Related" (ці "Похожие" па-расейску), і на ёй - спіс праграм, якія наш алгарытм выбраў, як зьвязаныя ці падобныя на адкрытую.

Пішыце, ці падабаецца вам тое, што вы бачыце :). Мы спадзяемся, што гэтая фіча дапаможа вам знайсьці новыя і цікавыя праграмы.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com4tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-75844737022328220262010-11-05T15:59:00.001+01:002010-11-05T16:02:22.230+01:00Заняпад валянтэрскіх перакладаў?Калісьці, беларускія юзэры карысталіся магчымасьцю перакласьці замежны софт на беларускую напоўніцу. Ад перакладу праграм для дэсктопу да онляйн-сэрвісаў - першым такім онляйн-сэрвісам на беларускай стаў Google гадоў восем таму.

Я бачу, што дагэтуль нехта займаецца беларусізацыяй у вольны час; цікавы прыклад - аматарскі пераклад Windows 7. Але ёсьць адчуваньне, што агулам беларусы значна меней зацікаўленыя ў інвэстыцыі свайго часу ў беларусізацыю.

Напрыклад, у 2005-2007 я ўдзельнічаў у перакладзе інтэрфэйсу ЖЖ на беларускую; каманда перакладчыкаў расла, было перакладзенае амаль усё. Але за апошнія тры гады прагрэсу мала і ніхто не далучаецца; у кам'юніці ніводнага паста з 2007 года.

Болей за год таму я напісаў пост пра адкрыцьцё Blogger для валянтэрскага перакладу; нажаль, за год працэс амаль не рушыўся, так і засталося на 3%.

Відаць, беларусы ўжо альбо зьмірыліся з выкарыстаньнем UI на іншых мовах, альбо проста сітуацыя з прафэсійным перакладам пасунулася і людзі лічаць, што гэта болей не валянтэрская праца.

Я з гэтага раблю вывад, што адкрываць больш магчымасьцяў для валянтэрскага перакладу прадуктаў і сэрвісаў ня мае сэнсу, бо працэс ня пойдзе. Як вы лічыце?1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com11tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-68363899951353080682010-04-29T22:44:00.001+02:002010-04-29T22:46:44.482+02:00Эўропа бліжэй - новыя накірункі Ryanair з КоўнаRyanair, бюджэтная авіякампанія, абвясьціла, што робіць Коўна сваёй цэнтральнаэўрапэйскай базай.

І гэта значыць, што з траўня самалёты Ryanair будуць лётаць з Коўна па 18 накірунках (9 старых і 9 новых). У тым ліку ў Барсэлёну, Бэрлін, Мілян, Парыж, Брэмэн, Дублін.

Квіткі неверагодна танныя. Напрыклад, зьлётаць у Барсэлёну на 30 траўня - 6 чэрвеня будзе каштаваць 16 эўра. Шукайце варыянты на ryanair.com.

Улічваючы, што дабрацца да Коўна зь Менску займае 6-7 гадзін і каштуе зусім няшмат, а літоўскую шэнгенскую візу атрымаць няцяжка - Эўропа стала значна бліжэй для беларусаў. А калі вы едзеце на b2gether - наступны крок зразумелы :).1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-36163310729893904602010-04-14T18:12:00.000+02:002010-04-14T18:12:31.966+02:00Пабачымся на Barcamp Central Asia 2010Напрыканцы гэтага тыдня я буду ў Алматы, на галоўным цэнтральнаазіяцкім баркэмпе.

Спадзяюся пабачыць тых, зь кім бывалі ўжо разам на папярэдніх баркэмпах, і буду рады пазнаёміцца ці разьвіртуаліцца з новымі людзьмі).1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-7786056473257100832010-03-18T15:07:00.000+01:002010-03-18T15:07:53.899+01:00Google Mapping Party ў Менску 19 сакавікаУжо паўгады як кожны можа пазначыць сваю вуліцу на мапе Беларусі ў Google Картографе (я пісаў пра запуск Картографа).

Дзякуючы картографам-аматарам, буйныя гарады Беларусі ўжо даволі дэталёвыя на мапе. І вось заўтра, 19 сакавіка, картографы сустрэнуцца на Google Mapping Party - каб разам нанесьці яшчэ шмат аб'ектаў, і абмеркаваць істотныя пытаньні.

Калі вам цікава паляпшаць карты Беларусі - рэгіструйцеся і прыходзьце на сустрэчу заўтра.

Усе дэталі - у маім посьце ў групе mapmaker-belarus1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-77091611179872297292010-01-14T20:56:00.003+01:002010-01-14T21:05:13.500+01:00Дапамажыце ГаіціГэта пераклад ліста ад Jessica Pfund, спэцыяліста па геаінфармацыйным сыстэмах Google.

Учора моцны землятрус (7.0 балаў) скалануў Порт-а-Прэнс на Гаіці (фота). Колькасьць загінулых можа перавысіць тысячы. Зараз ідуць ратавальныя апэрацыі.

Google аддаў арыгіналы дадзеных Картографа па Гаіці ААН. Дадзеныя Картографа працягваюць быць даступнымі імгненна пасьля дадаваньня праз API Google Maps і гэты маплет.

Калі вы нешта ведаеце пра Гаіці, калі ласка, дапамажыце палепшыць мапы рэгіёну. Гэта дапаможа ратаўнікам выратоўваць людзей. Вы можаце таксама дапамагчы мадэрацыяй зьменаў іншых, калі вы вопытны карыстальнік Картографа. Спасылка на Гаіці у Картографе.

Глядзіце старонку зь інфармацыяй па землятрусу і магчымасьцях дапамагчы.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com1tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-52016085812350694072009-09-10T12:31:00.006+02:002009-12-19T21:00:18.922+01:00Інтэрвію naviny.by з нагоды Google Translate

Усё ж такі зьмяшчаю тут інтэрвію, якое было апублікаванае на naviny.by 27 жніўня. Пытаньні задавала фрык-Адэлька (падчас інтэрвію яна нават завяла твітэр, але так туды нічога і не напісала).

І да таго ж, пратэсьцірую новую ўбудаваную фічу абразаньня паста (aka "jump").

Інжынер-праграміст Google Ігар Маханёк распавёў пра беларускамоўнае сеціва і беларускую мову ў Google Translate…

Рана раніцай 26 жніўня кампанія Google папоўніла свой анлайнавы перакладчык дзевяццю мовамі, сярод якіх — беларуская. Цяпер з дапамогай Google Translate карыстальнікі сеціва могуць перакладаць фрагменты тэкстаў або цэлыя старонкі з 50 моў на беларускую і наадварот. Першым добрую навіну ў сваім твітэры паведаміў інжынер-праграміст Google беларус Ігар Маханёк, які зараз жыве і працуе ў швейцарскім офісе інтэрнэт-гіганта.

Цягам дня ў інэрнэце з’яўляліся розныя паведамленні пра новаўвядзенне, між якіх было і багата абсурду накшталт таго, што беларускую мову ў перакладчык Google увёў сам Маханёк і сервіс адмыслова перакладае выбраныя словы недакладна, а часам смешна.

Сёння Ігар Маханёк распавёў «Беларускім навінам» пра тое, якім бачыцца яму айчынны інтэрнэт, ці па-ранейшаму гуртуе ён беларускамоўных людзей, чым яму не падабаюцца нашы анлайнавыя СМІ, а таксама пра тое, ці будуць карыстальнікі ў беларускага перакладчыка Google. Выказаныя думкі просім лічыць прыватнымі меркаваннямі Ігара Маханька і не звязваць іх з пазіцыяй яго працадаўцы.

— Ты сочыш за беларускім інтэрнэтам. Чым зараз займаюцца твае суайчыннікі ў сеціве? Калісьці сустракаліся ў розных Livejournal-кам’юніці, каб дамаўляцца пра месцы, адкуль заходзіць у намётавы гарадок, збіраліся аўтастопам на «Басовішча», развіртуальваліся на канцэртах, мітынгах, на ЖЖ-вечарынках. Што зараз? Як па-твойму, ці інтэрнэт усё яшчэ з’яўляецца нейкім магутным звяном у справе аб’яднання «па нацыянальных і патрыятычных матывах»?

— Інтэрнэт у Беларусі, безумоўна, расце, у тым ліку і беларускамоўны. Апошнім часам амаль уся гарадская моладзь сядзіць у сеціве, адукаваныя старэйшыя людзі таксама сталі карыстацца інтэрнэтам. Шмат хто ў інтэрнэт прыходзіць толькі «пачытаць», але з цягам часу з’яўляецца усё больш інструментаў, якія спрашчаюць і працэс удзелу ў стварэнні кантэнту — ад форумаў, ЖЖ, блогаў і твітэра да сацыяльных сетак кшталту «Вконтакте» і Facebook.

Вядома, усё гэта дазваляе лёгка знайсці сяброў па інтарэсах, і людзі знаходзяць адзін аднаго — так жа, як і калісьці, толькі ў большых масштабах — зараз ЖЖ-вечарыну «на Панікоўцы» не правядзеш. Самы цікавы прыклад такога гуртка па інтарэсах для мяне — беларускамоўны фан-клуб нацыянальнай зборнай па футболе «B-12», які згуртаваў столькі людзей, што цэлая трыбуна спявала NRM на гульні з Харватыяй. У афлайне такую суполку стварыць было немагчыма.

З іншага боку, праз тое, што ў інтэрнэт прыйшлі літаральна ўсе, няма такой вялізнай патрэбы ў пошуку новых сяброў, «развіртуальванні», гуртаванні. Памятаю, што калі я адкрываў ЖЖ, у ім было чалавек пяць, якіх я ведаў, таму мне неабходна было шукаць далей і знаёміцца з іншымі людзьмі. А зараз навічок у інтэрнэце адкрые якую сацсетку і адразу дадасць 200 сяброў, якіх ён даўно ведае — і навошта яму каго шукаць?

А наогул людзі займаюцца ў інтэрнэце тым жа, чым і па-за ім — размаўляюць адно з адным, лаюцца, фліртуюць, жартуюць, гуляюць, працуюць. Інтэрнэт ужо не ёсць нечым асаблівым, таму нейкую «інтэрнэтную моду» знайсці цяжкавата.

— Ці блогі наогул яшчэ актуальныя як спосаб камунікаваць і абменьвацца інфармацыяй? Або з’явілася нешта больш надзённае і запатрабаванае?

— Вядома, актуальныя. Пакуль што блог выглядае найлепшай магчымасцю данесці сваю думку ці нейкую інфармацыю да людзей. Іншыя новыя рэчы, якія з’яўляюцца, звычайна выконваюць больш спецыфічную задачу: напрыклад, у сацыяльнай сетцы ці ў мікраблогавым сервісе можна коратка паведаміць, што ў цябе адбываецца, на фотахостынгу — выкласці свежыя фоты, ці на ютубе — музычнае відэа.

Гэтыя новыя інструменты спрашчаюць данясенне інфармацыі, напрыклад, спасылка на новы блогпост у сацыяльнай сетцы паведаміць вашым сябрам пра яго. Для прафесійных ці карпаратыўных мэтаў блогі зараз найлепшы спосаб камунікавання з кліентамі, а новыя сервісы кшталту мікраблогаў (як твітэр) дазваляюць паведаміць пра новыя пасты вялікай колькасці найбольш цікаўных.

— Зноў жа, па тваіх прыватных назіраннях: ці пашыраецца кола беларускамоўных карыстальнікаў?

— Пашыраецца. Калісці было адчуванне, што ўсіх беларускамоўных у нэце я ведаў. А зараз іх усё болей. Тут некалькі прычынаў. Моўны пераход — як дарога з аднабаковым рухам: людзі пераходзяць з рускай на беларускую і амаль ніколі не пераходзяць назад. Шмат людзей выкарыстоўваюць і рускую, і беларускую, ім гэта значна лягчэй, чым у «афлайнавым» жыцці, дзе і адну фразу па-беларуску бывае сказаць цяжка — а ў нэце бачна, што няма чаго баяцца ці саромецца.

— Як лічыш, ці беларускія версіі папулярных сервісаў наогул зараз некаму патрэбны, хто імі карыстаецца? Зацятыя і апантаныя моўныя пурысты, або ёсць тыя, каму гэта патрэбна ў звычайных утылітарных мэтах?

— Калі ёсць карыстальнікі, значыць, патрэбна. Я не магу сказаць за ўсіх, але я асабіста ведаю людзей, якім у звычайных утылітарных мэтах гэта неабходна, бо беларускую яны разумеюць значна лепей за астатнія мовы.

Акрамя таго, немалаважны і фактар настрою — напрыклад, калі чалавеку прыемней выкарыстоўваць нешта сваё і роднае, чым чужое. Нямала беларусаў, якія не з’яўляюцца зацятымі і апантанымі, але без праблем пачнуць карыстацца беларускамоўным інтэрфэйсам, калі ён будзе простым і зразумелым.

На жаль, пакуль што ёсць праблема нераспрацаванасці беларускай кампутарнай лексікі, таму часам пункты інтэрфэйсу бываюць крыху няўклюднымі. Гэта магло б вырашацца, калі б існаваў рынак лакальных кампаній, якія ствараюць прадукты для беларускага рынку з беларускамоўным інтэрфэйсам як першасным. Разьвіццё такіх кампаній, канкурэнцыя і вялікая колькасць карыстальнікаў дазволілі б стабілізаваць лексіку і зрабіць яе больш звыклай.

— Навошта існуе Google Translate? Чаму кампанія зацікаўлена ў папаўненні сваіх сервісаў такімі «не моцна папулярнымі» мовамі, як беларуская, калі з камерцыйнага боку гэта нібы нямэтазгодна?

— Google Translate дазваляе інтэрнэт-карыстальнікам атрымаць доступ да інфармацыі на мовах, на якіх яны не могуць чытаць. Напрыклад, нядаўна дададзеная персідская мова дала магчымасць даведацца пра падзеі ў Іране з першых рук. Беларускамоўнага кантэнту ў інтэрнэце нямала — і зараз да яго атрымаюць доступ і тыя, хто не ведае беларускай. Дый калі ёсць карыстальнікі, якім зручней чытаць на беларускай — зараз яны атрымліваюць такую магчымасць.

— Раз і назаўсёды: якое ты маеш дачыненне да распрацоўкі перакладчыка Google на беларускую мову? Хто генеруе чуткі пра тое, што ўсе хібы перакладчыка невыпадковыя, а ты сам дамагаешся таго, каб прозвішча «Лукашэнка» пісалася з малой літары?

— Я не ўваходжу ў каманду распрацоўкі Google Translate. Я хіба толькі глядзеў, як ён працуе, і абмяркоўваў з распрацоўшчыкамі праблемы. Пераклады ў сістэме — гэта вынік працы алгарытма. А наконт чутак — цікавей не тое, хто іх генеруе (у інтэрнэце гэта лёгка прасачыць), а як так атрымліваецца, што чыесьці «прыколы» журналісты змяшчаюць ў навінах.

— Ты скардзішся на непаваротлівасць беларускіх анлайнавых СМІ, у чым жа іх праблема? Мо, у тым жа — да навіны пра беларускую версію перакладу ўсе ставяцца як да мілага, але не асабліва прыдатнага да жыцця сімвала?

— Якасць працы беларускіх анлайнавых СМІ вельмі даўно ўжо ў мяне асабіста выклікае шмат пытанняў. Калі гады чатыры таму можна было сказаць «дык яны ж маладыя!», то зараз ужо ніяк. Часам узнікае адчуванне, што яны ўсе быццам толькі перадрукоўваюць паведамленні тэлеграфных агенцый, хоць тэлеграф ужо колькі дзесяцігоддзяў як састарэў. А выпадак з Google Translate быў штуршком, каб я напісаў пра гэта на канкрэтным прыкладзе. Я спадзяюся, што беларускія анлайнавыя СМІ не будуць «мілымі, але не асабліва прыдатнымі да жыцця».

— Чаго табе самому ў інтэрнэце не стае па-беларуску?

— Годных, канкурэнтназдольных на сусветным рынку прадуктаў, створаных беларусамі ў Беларусі, з беларускай мовай сярод першых.

Гутарыла Адэля ДУБАВЕЦ

фота (c) mursya1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com1tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-13150030420646532802009-09-07T18:05:00.006+02:002009-09-07T18:16:22.629+02:00На якім дамэне Google вы звычайна шукаеце?
Цікава паслухаць вашыя думкі ў камэнтарах, асабліва, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, але карыстаецеся не google.com.by. Выдатна, калі зможаце ў камэнце прывесьці канкрэтныя прыклады пашуковых запытаў, якія ўплываюць на ваш выбар.

Дзякуй.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com16tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-70392199918459859092009-09-05T00:09:00.002+02:002009-09-05T00:16:10.882+02:00Нарач як сэрцаВы заўважалі, што Нарач падобная да сэрца?

А ўзімку яна падобная да разьбітага сэрца...

і быццам нешта зь яго выцякае.

Як кажа лягенда,

Самы вялікі вадаём, які пахаваў уладанне цмока,- гэта сённяшняя Нарач, і мае яно форму сэрца, бо утварылася там, дзе ніякія перашкоды не змаглі разлучыць сэрцы закаханых людзей.

Нарач у картографе.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com1tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-85149914285795092422009-09-04T13:09:00.004+02:002018-03-28T17:47:30.437+02:00Адмова ад ICQ, ці чаму мы не баімся Camera Mind.rar

Сёньня прайшла масавая вірусная атака праз ICQ.

Калі вы карыстаецеся аськай, вы напэўна ж атрымалі таксама прапанову паглядзець на файлік Camera Mind.rar. Я быў сярод тых, хто не атрымаў - проста таму, што я ўжо чатыры месяцы як не карыстаюся аськай зусім.

Распавяду вам, як мне ўдалося не патрапіць пад гэтую атаку.

Пачалося ўсё ў далёкім 1999-м годзе, калі я завёў сабе "васьмізнак". Тады аська была новай і рэвалюцыйнай новай формай камунікацыі для гікаў.

Гадоў за пяць аська стала папулярнай і масавай, і нумар аські варта было памятаць, як нумар тэлефону, каб можна было заўсёды абмяняцца з новымі знаёмымі. Паралельна, з 1998 года, разьвіваўся пратакол XMPP/Jabber - адкрыты і значна болей прыстасаваны для рэальнага жыцьця падыход да чату.

З 1999 да 2005 я пасьпеў зьмяніць зь дзясятак кампоў і паспрабаваць шмат аськакліентаў. Вельмі заўважнай нязручнасьцю і праблемай пры гэтым была адсутнасьць нармальнай шукабельнай гісторыі чатаў. Меней нязручнымі, але тым ня менш заўважнымі, пачыналі быць праблемы несупадзеньня кадзіровак, немагчымасьці адправіць доўгае паведамленьне, першыя расткі камэрцыйнага спаму, ды й тое, што карпарацыя AOL-Time Warner пэрыядычна мяняла пратакол, і альтэрнатыўныя кліенты адключаліся (а афіцыйнымі кліентамі немагчыма было карыстацца з-за засільля бліскучай рэклямы).

І вось, у 2005-м мне нехта параіў паглядзець на пратакол Jabber. На той момант было ўжо дастаткова падтрымкі і з боку кліентаў (Miranda, Trillian), і з боку сэрвэраў (jabber.org, jabber.org.by, Google Talk). Ён вырашаў большасьць праблем аські - ён быў стабільны, без праблем з кадзіроўкамі, без дурацкіх абмежаваньняў і рэклямы. Паглядзеў і адразу стаў выкарыстоўваць яго заміж аські ў размовах з тымі, хто таксама карыстаўся ім.

У пачатку 2006-га, у Google Talk зьявілася новая фіча: гісторыя ўсіх размоў стала захоўвацца ў Gmail, у разьдзеле "Chats". Wow. Гісторыя, даступная зь любога кампутара, і з нармальным пошукам? Вось яно - вырашэньне апошняй праблемы. Да гэтага я спрабаваў акаўнты на розных сэрвэрах (jabber.org, jabber.org.by і інш.), але сэрвэрная гісторыя перавесіла Google Talk. І зараз я магу пабачыць сваё першае захаванае чат-паведамленьне ў Gmail - гэта быў "hi" майму тагачаснаму шэфу сёмага лютага 2006-га:

Далей я магу ўжо пісаць дакладныя даты - якраз дзякуючы гісторыі чатаў у гмэйле. Напрыклад, 26 красавіка мой бацька пачаў карыстацца Google Talk'ам; і ён ніколі не карыстаўся аськай. 27 красавіка 2006 я вырашыў, што трэба неяк сэрвэрную гісторыю скарыстаць для таго, каб захоўваць размовы і з сотнямі маіх аськакантактаў, а ня толькі зь дзясяткам кантактаў у джабэры. І я зарэгістраваўся на ICQ-транспарце. І вось, з тых часоў уся аськакамунікацыя ў мяне ішла праз Google Talk, і гісторыя чатаў за апошнія тры з паловай гады мне лёгка даступная.

За тры гады з 27 красавіка 2006 да 5 траўня 2009 балянс кантактаў істотна зьмяніўся. У мяне стала болей за 200 джабэр-кантактаў, зь якімі я не губляў сувязь з-за праблем з аськай, і каля 150 - у асьцы. Але самае галоўнае - тыя самыя некалькі вельмі блізкіх чалавек, і некалькі дзясяткаў сяброў, зь якімі мне сапраўды неабходна камунікаваць, усе сталі карыстацца джабэрам; і нават самыя анты-гікавыя бляндынкі-філялягіні і тыя завялі сабе Gmail ці паставілі Google Talk. За два месяцы, з 5 сакавіка да 5 траўня, у мяне было толькі ~20 чатаў праз аська-транспарт, з ~10 кантактамі, у пяці зь якіх насамрэч ёсьць джабэр. Самае галоўнае цемрашальства, якое я чую ад тых, хто ня хоча пераходзіць на джабэр - "але ж усе мае кантакты на асьцы!"; гэта ня так, насамрэч напэўна ня меней за палову зь іх ужо карыстаюцца джабэрам - у іх ёсьць Google Talk, ці Gmail, ці Яндэкс-пошта, ці як мінімум tut.by (які таксама дае джабэр!). Паспрабуйце :).

Ну і вось, чарговае нейкае падзеньне аські і таго, што мой транспарт перастаў працаваць, прывяло да таго, што я проста адключыў яго зусім. Гэта значыць, што са мной стала немагчыма зьвязацца праз аську. Я нават завёў спэцыяльны аўтаадказчык праз answer.im, які б тлумачыў, дзе мяне шукаць; але падтрымліваў я яго толькі некалькі дзён.

Гэтае адключэньне паказала самае галоўнае - калі патрэбна, знайсьці, як зьвязацца, няма праблемы. Мае кансэрватыўныя аськазнаёмыя зараз пішуць мне праз "ВКонтакте", па емэйлу, ці смс-камі; я адказваю так жа. Тыя ж, хто за чатыры месяцы не заўважыў, што мяне няма ў асьцы, відаць, проста займалі месца ў кантакт-лісьце. Відавочна, што мне ўжо ніколі не спатрэбіцца карыстацца аськай.

Калі вам цікава, што такое Jabber і як пачаць ім карыстацца - калі ласка, мой пост "Введение в Jabber" (усе мае пасты на тэму), ці  переходим с ICQ на jabber.

1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com6tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-55161143869435087792009-08-31T00:13:00.007+02:002009-08-31T09:22:25.124+02:00Літара "і" Калісьці ў школе, на ўрокі беларускай мовы настаўніца прыносіла тэксты і песьні, якія яна сама друкавала на друкавальнай машынцы. На той машынцы быў толькі расейскі шрыфт, і яна заміж беларускай літары "і" ставіла лічбу "1". Гэта кідалася ў вочы, але мы выдатна разумелі, што там маецца на ўвазе, і маглі прачытаць тэкст.

Час друкавальный машынак прайшоў, але праблема адсутнасьці літары "і" у расейскай раскладцы нікуды не падзелася. І таму і зараз тыя, у каго няма беларускай раскладкі, але спатрэбілася напісаць беларускае слова ці фразу, часта замяняюць літару "і". І замяняюць яе звычайна на літару "i" з ангельскай раскладкі. І тут становіцца цікава..

Насамрэч, беларуская "і" і ангельская "i" - розныя літары. У кадыроўцы Юнікод беларуская "і" займае пазыцыі U+0456 (малая) і U+0406 (вялікая); ангельская "i" - пазыцыі U+0069 (малая) і U+0049 (вялікая) (афіцыйна, першая - "беларуска-украінская", а другая - "лацінская").

Галоўная прычына для такога разьмежаваньня - неабходнасьць праграмнага разрозьненьня дзьвюх літараў. Самае відавочнае прымяненьне: сартаваньне. Напрыклад, чалавек будзе ведаць, что слова Pittsburgh ідзе пасьля слова Philadelphia, а слова Пінск ідзе пасьля слова Петрыкаў; а калі сьпіс гарадоў будзе сартаваць праграма, то нябачная замена літары перанясе "Пiнск" перад Паставамі - бо лацінскія літары павінныя ісьці раней за кірылічныя. Другое прымяненьне - пошук; напрыклад, пошук па слову "Пiнск" не знаходзіць нічога ў Картографе, хоць горад Пінск там, відавочна, ёсьць. І калі пры дадаваньні новага гораду, напрыклад, заміж "Слонім" напісаць "Слонiм", выкарыстоўваючы "i" з ангельскай раскладкі, то тыя, ў каго раскладка беларуская, яго ня знойдуць.

Нажаль, той факт, што гэтыя дзьве літары выглядаюць аднолькава, хутчэй шкодны, чым карысны. Калі б наша "і" хоць крышачку адрозьнівалася (як, напрыклад, адна зь дзьвюх турэцкіх "ı"), то мы б маглі візуальна заўважыць праблему і выправіць яе. А так - праблема праходзіць побач з намі незаўважнай. Напрыклад, сайт самай буйной дзяржаўнай беларускамоўнай газэты "Звязда" выкарыстоўвае лацінскую "i" заміж беларускай ва ўсіх артыкулах; чытачы гэтага не заўважаюць, і таму ня пішуць аўтарам сайту, каб тыя выправілі праблему - а ў выніку нядзіўна, што іх артыкулы можа быць цяжка знайсьці, ці пры перакладзе атрымліваецца "решили показать болгарскому "Лiтаксу", что так с гасцямi абыходзiцца нельзя".

Праверыць, якая менавіта "і" выкарыстаная там ці тут, ня так і проста. Я выкарыстоўваю такія варыянты: скапіраваць тэкст у праграму, якая не падтрымлівае Юнікод (у мяне - Far Manager), ці пашукаць у Google слова з "плюсікам" наперадзе, і параўнаць вынік з правільным словам з "плюсікам" (гл. пошукі па +мiнск (77900 вынікаў) і +мінск (2330000 вынікаў)). А для таго, каб уставіць літару "і", калі ў вас няма беларускай раскладкі, прасьцей за ўсё скапіраваць яе адкуль-небудзь, дзе яна дакладна беларуская, ці паспрабаваць "уводзіць праз код" так: уключыце Num Lock, затрымайце Alt, і ўводзьце на бакавой клявіятуры 0178 ці 0179 (вялікая і малая літары).

Няхай жыве наша "і"! :)

update: вядома, праблема з падабенствам літар - ня толькі ўласна беларуская. У расейскай мове ёсьць літара "с", якая выглядае так жа, як лацінская літара "c"; і бываюць выпадкі, калі іх блытаюць - напрыклад, гл. пошук па +моcква. А самым цікавым прыкладам такой блытаніны для мяне была доўгая дыскусія на MusicBrainz пра тое, пісаць "Flëur" ці "Flёur" - з расейскай ці альбанскай літарай "ё"; перамагла альбанская.

p.s. калі вы распрацоўшчык і чытаеце па-ангельску, рэкамэндую Уводзіны ў юнікод для праграмістаў ад Джоэля Спольскага.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com6tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-46153575676355429552009-08-27T18:33:00.010+02:002009-08-27T22:25:47.432+02:00Картограф: Мадэраваньне, абмеркаваньне, лепшыя картографыКартографу ўжо болей за тыдзень, і там нямала ўжо актыўных карыстальнікаў і шмат зьвестак.

Напрыклад, так выглядае адзін мікрараён у Бабруйску:

І кожны дзень прыходзяць новыя карыстальнікі, якія не знаёмыя з тым стылем, які ўжо прыняты ў Картографе; ім патрэбныя "зацьверджаньні" іхных правак і камэнтары наконт памылак, напрыклад, у назвах дарог.

Калі ласка, удзельнічайце ў мадэраваньні ў Картографе. Для гэтага варта спачатку вызначыць "Вобласць рэдагавання" (у левай панэлі):

І пазначыць вобласць, якую вы жадаеце мадэраваць, у "падпісацца". Я раю выбіраць Belarus, таму што шмат правак новых карыстальнікаў адбываецца за межамі вялікіх гарадоў, і такім чынам вы зможаце ім дапамагчы.

Калі вы мадэруеце праўку, то вы маеце выбар - "прыняць", "адмяніць" ці "пракамэнтаваць". Я раю "прымаць" праўку заўсёды, калі яна дадае інфармацыю, нават калі крыху няправільна; нажаль, праўку пад мадэрацыяй зьмяняць нельга, таму просьбы пра зьмены трэ пакінуць у камэнтарах - іх карыстальнік атрымае па пошце і зможа выканаць пасьля прыняцьця. "Камэнтаваць" варта калі ёсьць пытаньне ці непаразуменьне. Калі відавочна, што праўка памылковая, і карыстальнік гэта разумее, то лепей, каб ён адмяніў яе сам; не выкарыстоўвайце "адмяніць" у таких выпадках - "адмена" паменшыць "узровень даверу" карыстальніку. Выкарыстоўвайце "адмяніць" калі відавочна, што праўка няверная, але карыстальнік яе не адмяніў сам.

Чым болей вы дадаеце зьменаў і мадэруеце, тым больш расьце ваш "узровень даверу". Зьмены новых карыстальнікаў павінныя праходзіць праз мадэрацыю; калі вы зрабілі некалькі дзясяткаў зьменаў, то простыя праўкі будуць адразу публікавацца. Чужыя праўкі, якія вы прымаеце пры мадэрацыі, таксама будуць публікавацца адразу - калі ў вас ужо ёсьць нейкая колькасьць "пасьпяховых" мадэраваньняў.

Дарэчы, пакуль адзіным найбольш правільным і афіцыйным сродкам камунікаваньня з іншымі ўдзельнікамі Картографа і праграмістамі, якія яго стваралі, зьяўляецца гугл-група Google Map Maker. У ёй можна абмяркоўваць усе пытаньні, а таксама ствараць і рэдагаваць старонкі па стылю. Што цікава, старонкі па Беларусі там няма, затое ёсьць старонка Украіны, на якой заклікаюць маляваць якраз Бабруйск :).

А, і напрыканцы падзякі самым актыўным беларускім картографам: czyk (больш за 1000 правак! Віцебск і ваколіцы ўласна ён зрабіў), Andrei Miranchuk (706 правак - Пінск і Брэсцкая вобласьць), Heorhi Raik (340 правак - большая частка Бабруйска на ім, а таксама азёры на поўначы),  Viachaslau (333 праўкі - Менск, цэнтар і паўднёвы захад), Kiryl Domnitch (243 праўкі - Менск, у асноўным цэнтар і паўночны захад), zedlik (234 праўкі - Менск і Нарачанскія азёры). Шмат хто ўжо падбіраецца да такой колькасьці правак. Калі на каго з актыўных забыўся ці пра каго памыліўся - напішыце; ну і будзьце актыўнымі :).

АПДЭЙТ: Ужо пасьля таго, як я напісаў гэты пост, зьявілася група mapmaker-belarus, для дыскусій беларускіх картографаў. Калі ласка, далучайцеся.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com2tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-39671430668782843152009-08-25T11:10:00.006+02:002009-08-25T13:21:28.505+02:00Google Translate: Перакладайце зь беларускай і на беларускуюГэты жнівень - проста месяц прыемных навінаў :). Пасьля запуску Google Картографа для Беларусі, зараз - запуск Перакладчыка для беларускай мовы; першага аўтаматычнага анляйн-сэрвісу для беларускіх перакладаў.

Google Translate - гэта сыстэма статыстычнага перакладу, якая працуе на базе статыстычных мадэляў, а яны будуюцца на базе дакумэнтаў, перакладзеных прафэсіяналамі. Чым больш такіх перакладзеных дакумэнтаў выкарыстоўваецца для мадэлі, тым лепей атрымліваецца пераклад; і адносна малая колькасьць дакумэнтаў, перакладзеных на беларускую і зь беларускай, зьяўляецца прычынай таго, што беларуская мова была дададзеная пазьней за іншыя, і якасьць перакладу можа быць яшчэ не заўсёды здавальняючая. Але зараз якасьць будзе толькі паляпшацца. Болей пра тое, як працуе Google Translate і статыстычны пераклад - глядзіце ў відэа-дакладзе распрацоўшчыка Дзьмітрыя Гензеля (па-расейску), ці пачытайце кароткія ўводзіны ў машынны пераклад тут.

У статыстычныя мадэлі могуць заўсёды пралезьці "дзіўныя" памылкі, кшталту блытаніны аднаго чалавека зь іншым (як у нядаўнім выпадку зь Януковічам). Вялізны памер мадэлі, плюс тое, што ў камандзе Translate няма людзей, якія размаўляюць на ўсіх мовах (у прыватнасьці, няма беларусаў), не дазваляе праверыць яе ўсю - таму памылкі такога кшталту будуць. Калі вы заўважыце, што зь беларускай ці на беларускую якое-небудзь прозьвішча, ці назву, ці краіну перакладаюць абсалютна іншым імем ці назвай - напішыце мне (камэнтам, на пошту ці ў твітэр), і я паведамлю камандзе для выпраўленьня.

А пакуль - перакладайце тэксты з моў, якія вы ня ведаеце. Цікава, што ж там пішуць іранскія блогеры..

Фолаўце мяне ў твітэры - @mahaniok_be, я зьмяшчаю ўсе навіны і спасылкі там.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com6tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-70367020402034520102009-08-18T19:25:00.002+02:002009-08-18T19:30:06.825+02:00Заводзьце профіль!Калі вы зьмяняеце карту Беларусі ў Картографе, то вашыя праўкі падпісваюцца імем з вашага Google-профілю, і імя працуе як спасылка на ваш профіль. Пустыя профілі ўсе падобныя адзін да аднаго, і цяжка насамрэч адасобіць аднаго такога карыстальніка ад іншага. Калі вы націсьніце "Мой профіль" у верхнім мэню Картографа - вы пабачыце, як вы выглядаце для іншых.

Стварыць профіль проста; перайдзіце на http://www.google.com/profiles/ і націсьніце "View your profile". Там вы зможаце дадаць нікнэйм ці імя, аватар ці фотку, інфармацыю пра сябе і спасылкі на вашы рэсурсы і блогі.

Дэталі і прычыны закліку - ў афіцыйным англамоўным посьце.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-28165555844310330082009-08-18T15:24:00.011+02:002009-08-31T21:57:51.982+02:00Дарогі ў КартографеГэты пост прысьвечаны дарогам і вуліцам у Google Картографе, і ўсім праблемам, якія зь імі зьвязаныя. Ён будзе абнаўляцца, калі будуць новыя тэмы, якія варта аглядзець.

Па-першае, рэкамэндую прачытаць ангельскамоўную старонку дапамогі пра дарогі.

Мадыфікацыя існуючых дарог

Праўка дарог магчымая па сэкцыях (сэкцыя - прамежак паміж перакрыжаваньнямі), ці "цалкам" (выбраць можна пры рэдагаваньні). Напрыклад, пры зьмене назвы ці статусу вуліцы, варта гэта рабіць для ўсёй вуліцы разам.

Нажаль, даволі часта "дарога цалкам" - гэта альбо толькі адна сэкцыя, альбо некалькі, але зусім ня ўся дарога. Нажаль, у такім выпадку, немагчыма "злучыць" асобныя існуючыя сэкцыі ў адну дарогу (ёсьць спадзеў, што гэта будзе магчыма пазьней; галасуйце за feature request зорачкай). Для вырашэньня гэтай праблемы ёсьць два варыянты:

Мадыфікаваць усе сэкцыі асобна, даючы ім аднолькавыя назвы і ўласьцівасьці; софт дастаткова разумны, каб зразумець, што паказваць аднолькавую назву варта адзін раз на некалькі сэкцый.

Мадыфікаваць адну сэкцыю, выдаліць астатнія, і заміж выдаленых пракласьці новую дарогу ад мадыфікаванай сэкцыі - абіраючы "Працягнуць дарогу" ("Extend Road"). У гэтым выпадку, усе новыя сэкцыі будуць лічыцца адной дарогай.

Назвы дарог

У Беларусі ёсьць два тыпа дарог: гарадзкія вуліцы і міжгароднія (пазагароднія) дарогі.

Дарогі па-за горадам варта называць па іх кодах (такіх, як Р120, М1, Е30); варта дадаваць код і з кірылічнай літарай (як "беларускую" назву) і з лацінскай (як "англійскую"); у тыпе назвы трэба ставіць "Нумар аўтамагістралі" ці "Пераважна".

Правілы назову вуліц у гарадах:

Асноўныя мовы назваў - беларуская, расейская, ангельская. Парадак істотны: спачатку павінная ісьці назва на беларускай, потым - на расейскай, і потым - на ангельскай.

Асноўныя назвы на трох мовах павінны мець тып "Пераважна" - менавіта гэтыя назвы будуць паказаныя на мапе. Назвы на іншых мовах, іншымі правапісамі, альбо састарэлыя назвы павінныя быць пазначаныя як "Альтэрнатыўна" альбо "Размоўна".

Назва па-беларуску і па-расейску можа пачынацца скарачэньнем з малой літары, як "вул." ("ул."), "прасп." ("просп."), "бул.", і г.д., альбо поўным тэкстам ("вуліца" і г.д.). Поўная назва "тыпу" па-расейску зараз ужо скарачаецца на мапе аўтаматычна; скарачэньне беларускіх "тыпаў" у распрацоўцы.

"Пераважная" назва на ангельскай павінна быць выкананая па афіцыйным стандарце трансьлітэрацыі зь беларускамоўнай назвы. Астатнія варыянты - "альтэрнатыўныя". Так, для вул. Маскоўскай, "Пераважная" ангельская назва - "vul. Maskoŭskaja"; "альтэрнатыўнай" можа быць, напрыклад, "Moskovskaya street". Для ўводу спэцсымбаляў рэкамэндую раскладку ад Зэдліка, альбо гэты скрыпт ад Televizar'а.

Імя чалавека, па якім названая вуліца, павінна заўсёды згадвацца і скарачацца ў "пераважнай" назьве; гэтак, "вул. В. Дуніна-Марцінкевіча", а не "вул. Дуніна-Марцінкевіча" ці "вуліца Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча". Поўнае імя можа быць указанае ў альтэрнатыўнай назьве.

Важнасць дарог

Пры стварэньні дарогі неабходна ўказаць яе важнасьць.

Першасная аўтамагістраль (Primary Highway) - дарога найбольшай важнасьці, як Берасьце-Масква ці С. Пецярбург - Адэса. Звычайна такія магістралі маюць код Е ці М. Выкарыстоўваецца толькі па-за горадам.

Другасная аўтадарога (Secondary Road) - міжгародняя дарога сярэдняй важнасьці, напрыклад - дарога Ворша-Горкі; шаша з кодам М ці Р. Выкарыстоўваецца толькі па-за горадам.

Асноўная гарадская магістраль (Major Arterial) - гарадская дарога, па якой рухаецца асноўны гарадзкі трафік; такіх вуліц у вялікім горадзе можа быць да 10, у малым - 1-2; у Менску гэта, напрыклад, Партызанскі праспэкт, другое кальцо, вуліца Прытыцкага.

Малая гарадская магістраль (Minor Arterial) - гарадская дарога, якая выходзіць з асноўнай гарадской магістралі, і дастаўляе трафік да мікрараёнаў; у Менску гэта, напрыклад, вуліца Ангарская, праспэкт Ракасоўскага, вуліца Кабушкіна.

Мясцовая дарога (Local Road) - вуліца ці дарога, якая абслугоўвае некалькі дзясяткаў дамоў; як вуліца Чырвоназорная ў Менску, напрыклад. Можа выкарыстоўвацца ў горадзе і па-за горадам.

Тупік/дваравы праезд (Terminal) - аўтамабільная дарога бяз назвы, адрасу ці нумару.

Дарога не для аўтамабіляў (Non-Traffic) - як зразумела, пешаходная ці роварная дарожка.

Платная аўтамагістраль (Controlled Access) і аўтамагістраль зь нешматлікімі перакрыжаваньнямі (Limited Access) - занадта неакрэсьленыя паняткі ў нашай краіне, таму, я лічу, могуць не ўжывацца.

Калі вы лічыце, што нейкія з гэтых правілаў варта зьмяніць ці палепшыць - велкам у камэнты.

update: Гэтыя правілы дапрацоўваюцца і абмяркоўваюцца ў групе беларускіх картографаў. Далучайцеся. І, акрамя таго, раю прачытаць мой пост пра мадэраваньне.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com35tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-3279094138940675762009-08-18T00:40:00.006+02:002009-08-31T22:00:21.683+02:00Парады пачынаючым картографамЯк я ўжо казаў, зьявілася магчымасьць нарэшце даць імёны вуліцам у Менску, пазбавіцца ад няшчаснага "Будзілова", выдаліць старыя неіснуючыя завулкі, пазначыць дом-музей Шагала і вашу дачу, дарогу E95 і цырульню ў суседнім двары.

Пакуль я правяраў якасьць "прафэсійнага" перакладу і правільнасьць працы сэрвісу ў апошнія тыдні, я пасьпеў (разам з калегамі-беларусамі Ільлём і Арцёмам) паправіць шмат чаго, што там ужо было, і дадаць новага. І вось некалькі парадаў для тых, хто толькі пачынае:

Пачытайце дапамогу, інструкцыю для пачатку і FAQ (на ангельскай).

Лепей хоць-якія зьвесткі, чым ніякіх; таму, калі бачыце, што тут павінна быць дарога, але ня ведаеце назвы - праводзьце яе; калі ведаеце, што тут горад, але ня ведаеце дакладна ягоных межаў - малюйце прыблізна.

Пры дадаваньні назвы - важны парадак і прыярытэт; назвы з прыярытэтам "Пераважна" ("Preferred") будуць паказаныя на мапе, у парадку зьверху ўніз; таму пажадана самай верхняй назвай разьмяшчаць беларускую (афіцыйным, наркамаўскім правапісам).

Пры дадаваньні назваў па-ангельску, пераважнай павінная быць трансьлітэрацыя па афіцыйных правілах трансьлітэрацыі геаграфічных назваў.

Астатнія варыянты назваў (тарашкевіцай, ці іншыя трансьлітэрацыі) зьмяшчайце як "альтэрнатыўныя" (obscure).

У выніку - магчымыя якасныя і сучасныя мапы Беларусі, з маленькімі гарадамі, вёсачкамі і азёрамі.

Калі ёсьць пытаньні - калі ласка, задавайце ў камэнтах мне, ці ў афіцыйнай гугл-групе (там - толькі па-ангельску), ці (навінка!) у неафіцыйнай групе беларускіх картографаў.

update: глядзіце асобныя пасты: парады для дадаваньня дарог, і ўводзіны ў мадэраваньне.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com19tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-84329913409284872232009-08-17T20:24:00.012+02:002009-09-01T14:01:59.678+02:00Google Map Maker для Беларусі - Google КартографТолькі што быў афіцыйна запушчаны Google Map Maker для Беларусі (ён жа - Google Картограф).

Google Картограф - гэта сэрвіс, дзякуючы якому кожны можа паправіць і палепшыць якасць мапаў на Google Maps - і ў шматлікіх краінах гэта ўжо выдатна атрымалася. Прыклады - у гэтым відэа:

<object width="425" height="344"><param name="movie" value="http://www.youtube.com/v/tXD2yTOjXe4&hl=en&fs=1&rel=0&color1=0x006699&color2=0x54abd6"></param><param name="allowFullScreen" value="true"></param><param name="allowscriptaccess" value="always"></param><embed src="http://www.youtube.com/v/tXD2yTOjXe4&hl=en&fs=1&rel=0&color1=0x006699&color2=0x54abd6" type="application/x-shockwave-flash" allowscriptaccess="always" allowfullscreen="true" width="425" height="344"></embed></object>

У Картографе ўжо ёсьць нямала інфармацыі - дарогі, гарады, вуліцы, дамы - але зараз усе памылковыя ці састарэлыя зьвесткі можна выдаліць, а новыя - дадаць (напрыклад, для гарадоў кшталту Віцебску, дзе вуліцы яшчэ не разьмечаныя). Таксама варта дадаць назвы вуліц. І ў хуткім часе апдэйты будуць бачныя на асноўным сайце Google Maps.

Дарэчы, немалаважны момант: Картограф стаў першым прадуктам Google, які быў поўнасьцю перакладзены прафэсійна на беларускую мову! Вы можаце выбраць беларускую мову ў Settings -> Display Language. І калі вы пабачыце памылкі ў гэтым перакладзе - калі ласка, вы можаце выправіць іх у "Google in your Language". Расейская мова таксама даступная для выкарыстаньня і выпраўленьня.

Зь сёньняшняга дня я пачынаю зьмяшчаць парады па таму, як варта дадаваць інфу ў Картограф, і справаздачы па нетрывіяльных і спэцыфічных асаблівасьцях. Першы пост - парады для пачатку і назвы аб'ектаў. Другі - асаблівасьці дадаваньня дарог і вуліц. Трэці - уводзіны ў мадэраваньне і сьпіс самых актыўных картографаў. Паспрабуйце і самі :). А калі будуць якія пытаньні - запытайце іх у неафіцыйнай групе беларускіх картографаў.

ps: Сёньня, насамрэч, ня толькі Беларусь зьявілася ў Картографе, але і іншыя краіны - такія, як Малдова, Румынія, Сэрбія (і ейныя балканскія суседзі). Поўны сьпіс у  афіцыйным посьце на блогу Google Lat Long.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com19tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-28327991764736556032009-07-09T01:47:00.009+02:002009-07-09T02:45:55.628+02:00Blogger на беларускай? Магчыма!Як вы ведаеце, пошукам Google можна карыстацца на беларускай мове. Большая частка перакладу зробленая валянтэрамі (у тым ліку - Уладзімерам Каткоўскім). І вы можаце быць адным з такіх валянтэраў - абмежаваньняў няма.

І вось, некалькі дзён таму для валянтэрскага перакладу на беларускую стаў даступны інтэрфэйс Blogger. Blogger - гэта простая і зручная плятформа для вядзеньня блогаў, якая не патрабуе заводзіць свой хостынг; на ёй, у тым ліку, зроблены і гэты блог. Пасьля таго, як пераклад будзе скончаны, беларуская мова можа быць даступная і ў адмінскім інтэрфэйсе, і ў афармленьні самога блога.

Жадаеце дапамагчы? Гэта лёгка; ёсьць толькі два патрабаваньні - веданьне ангельскай мовы і наяўнасьць лягіну Google. Заходзьце на http://google.com/transconsole, на старонцы Get started with Google in Your Language (калі вы яшчэ не зарэгістраваныя) абярыце мову Belarusian і націсьніце Continue. Пасьля гэтага вы пабачыце сьпіс праектаў, адкрытых для перакладу:

Націсьніце на Blogger, і потым - Translate new messages.

Запішыце пераклад ангельскай фразы. Заўважце, што ў пераклад трэба ўключыць усе тэгі афармленьня HTML, і ўсе спэцыяльныя зялёныя "запаўнялкі" (на іх месцы ў сэрвісе будзе ўключаны іншы тэкст); варта прачытаць інструкцыю па стылю перакладу. Потым Submit, праверце, што ўсё правільна, Continue, і гэтак далей.

Праверыць правільнасьць перакладаў іншых, і паправіць іх, можна на старонцы Edit existing translations.

Я ў кантакце з камандай распрацоўшчыкаў Blogger, і мне абяцалі, што як толькі пераклад стане дастаткова поўным (80-90%), яны змогуць яго ўключыць.

Дарэчы, калі мы ўжо тут: пераклад галоўнага пошуку зараз усяго толькі на 89%; іншыя яшчэ меней. Іх таксама варта актуалізаваць. Нажаль, шматлікія прадукты недаступныя для перакладу; такое рашэньне прымаюць продакт-мэнэджэры гэтых сэрвісаў з-за розных прычынаў. Я раблю ўсё, што магу, каб яшчэ што-небудзь зрабіць даступным для валянтэрскага перакладу, але ня ўсё лёгка :(.

Калі ёсьць пытаньні - калі ласка, пішыце ў камэнты.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com7tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-45236672753144118232009-06-21T19:08:00.009+02:002009-06-21T20:38:03.583+02:00Мінсктранс і новыя тэхналёгііЗусім нечакана і да беларускіх дзяржаўных арганізацый дайшлі новыя тэхналёгіі. Мінсктранс зрабіў інфармацыйны сайт маршрутаў грамадзкага транспарту ў Менску. Дзьве галоўныя фічы гэтага сайту - мапа Менску з усімі прыпынкамі і пошук аптымальнага маршруту.

Запуск сайту прайшоў неяк зусім ціха - ніякай піяр-кампаніі, прэса маўчыць, і нават з галоўнай старонкі minsktrans.by няма спасылкі нідзе. Таму можна палічыць, што гэта альфа-вэрсія :).

Каб пабачыць мапу, трэба націснуць "Поиск карты с остановками". Адкроецца мапа праз Google Maps API, у якой вэктарная мапа нейкім хітрым хакам замененая на мапу ад OpenStreetMap. Пры гэтым спасылкі на сайт OpenStreetMap і іхныя ўмовы выкарыстаньня няма.

На мапе абазначаныя прыпынкі, па кліку на якія можна паглядзець якія маршруты там праходзяць, праклікнуць на зьвесткі саміх маршрутаў (пры гэтым мапа зьнікае), ці скарыстаць зялёны і чырвоны пін для пошука аптымальнага маршруту. Нажаль, правая кнопка наўпрост адключана, у некаторых выпадках і клік левай кнопкай па прыпынку не працуе. Наагул UI ня вельмі інтуітыўны і зручны. Цікава, што абазначана шмат прыпынкаў і за межамі Менску, хоць інфармацыі па маршрутах на іх няма. Ёсьць і такі прыпынак у вёсцы Сокал:

Дарэчы, галоўных зьвестак - уласна маршрутаў - відавочна не хапае. Адразу бачна, што ёсьць толькі аўтобусы і тралейбусы - няма мэтро і трамваяў; і калі паглядзець сьпіс наяўных маршрутаў, то там няма добрай паловы аўтобусаў (глядзіце поўны сьпіс на іншай старонцы) і тралейбусаў (4, 6, 44 і г.д.; поўнага сьпісу на сайце няма).

Вядома, што ў такіх умовах "Пошук аптымальнага маршруту", выдатная фіча па сваёй задумцы, ня можа сапраўды добра працаваць - і на шматлікіх запытах проста ня можа знайсьці адказу. А калі знаходзіць, то фармулюе яго так дзіўна, што пакуль разьбярэшся..

Тут мне прапанавалі дзьве опцыі ехаць на адным і тым жа 59-м аўтобусе, а ў правай панэлі (за якой "пошук" хавае мапу - хоць, відавочна, лепей было б, калі б ён маляваў маршрут на ёй) - расклад 3-га тралейбуса.

Гэты пошук выкарыстоўвае "тайны" пахвілінны расклад руху транспарту, які не вывешваецца на прыпынках, і не зразумела, ці можна яму давяраць, асабліва ва ўмовах менскіх дарог у часы пік.

Яшчэ адзін момант, на які шмат хто зьвярнуў ўвагу, гэта мовы сэрвісу. Цікава, што ў правым верхнім кутку можна пераключыць мову паміж расейскай, ангельскай, польскай, літоўскай, латышскай і эстонскай. Пры пераключэньні мяняюцца надпісы ў інтэрфэйсе, але ня ўсе (напрыклад, пры выбары латышскай - "Show map with all stops"). У любым выпадку на расейскай застаюцца назвы прыпынкаў, элементы інтэрфэйсу на мапе, і назвы вуліц. Выбар моў сапраўды дзіўны - як можна было "забыцца" на беларускую? І навошта столькі -наколькі часта аўтары чакаюць, што маршрут у Менску будзе шукаць, напрыклад, эстонец, які ня ведае ні расейскай, ні ангельскай? Ужо ўкраінскую можна было дабавіць, калі бяруць колькасьцю.

Нажаль, выкарыстоўваць сэрвіс minsktrans.by/city для плянаваньня паездак па Менску сапраўды яшчэ зарана - занадта слабае напаўненьне. Але ж выдатна, што прадпрыемства Мінсктранс здолела паказаць сябе не такім ужо застылым у каменным веку мамантам, і можна зь цікавасьцю чакаць таго, што сэрвіс давядуць да хоць якога "бэта"-статусу і запусьцяць. Ну і да таго ж, можа яны неяк паўплываюць на іншых "мамантаў" беларускага чынавенства, і іншая інфармацыя, схаваная ў глыбінях калідораў, пабачыць сьвет.

Цікава, што існуючыя ўжо сэрвісы онляйн-мапаў Менску gorodalive.by і map.by яшчэ не даюць магчымасьці пошуку маршруту грамадзкім транспартам (але ў gorodalive.by прыпынкі ўжо абазначаныя), і Мінсктранс ня стаў супрацоўнічаць зь імі, а заміж гэтага ўзяў вольна даступныя зьвесткі.

Апдэйт: Пры ўсёй "прагрэсіўнасьці", сайт Мінсктранса яшчэ лёгка становіцца ахвярай зламысьнікаў; напрыклад, minsktrans.by/city/robots.txt рэдырэкціць на malware-сайт dmr.tw (не заходзьце на гэтыя адрасы з Internet Explorer!).
1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com6tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-83613892945745603332009-06-21T00:28:00.003+02:002009-06-21T00:33:14.522+02:00ВэронаВэрона, у якую я патрапіў 2 траўня, запомнілася агромністай колькасьцю тапалінага пуху

выдатна захаваным амфітэатрам

ну і яшчэ царквой далёка ад цэнтра.

Ну, праўда, там яшчэ была ўся рамантыка, і дом Джульеты, і дом Рамэо, і шалёны італійскі таксовец. Але фотак не захавалася.1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-4634943140790412871.post-9405549079136479712009-05-25T01:25:00.016+02:002009-06-19T19:35:07.165+02:00Уладзімер Каткоўскі rydel23 - сьветлая памяць!
This post in English / Па-ангельску

Два гады таму з жыцьця пайшоў Уладзімер Каткоўскі, ён жа rydel23.

Уладзімер Каткоўскі - адзін зь першапраходцаў беларускага і беларускамоўнага інтэрнэту. У ягонага ЖЖ, <lj user="rydel23">, да таго, як ён перанёс блог на сайт br23.net у сярэдзіне 2005 г., было каля 600 чытачоў; напэўна, ён быў самым папулярным беларускамоўным блогерам. Дагэтуль ягоны ЖЖ трымаюць у фрэндах амаль 500 чалавек.

УЛАДЗІМІР КАТКОЎСКІ

Каткоўскі — рупны web-мастак,
Умее зрушана, нязмушана
Сайт па-крывіцку ўбачыць так,
Што сайт
Рашуча зьбеларушвае
Ўсіх праз дапытны інтэрнэт,
Каму баліць крывіцкі сьвет.

© Рыгор Барадулін

12 жніўня 2004 года ён стварыў Беларускую вікіпэдыю на дамене be.wikipedia.org (які ганебна быў захоплены ў пачатку 2007 года, пакуль Уладзімер ляжаў у коме). Зараз у Вікіпэдыі - амаль 20 тысячаў артыкулаў.

Калі Google адной зь першых інтэрнэт-кампаній адкрыў магчымасьць перакладу інтэрфэйсу для валанцёраў, Уладзімер прыклаў нямала намаганьняў, каб перакласьці інтэрфэйс - і менавіта дзякуючы яму ўжо шмат гадоў можна карыстацца гуглам па-беларуску.

Ён стварыў сайт pravapis.org, які на доўгія годы стаў цэнтральным рэсурсам для ўсяго, зьвязанага зь беларускімі правапісамі - ад наркамаўкі і тарашкевіцы да лацінкі. Там заўсёды можна было знайсьці зводы правілаў, "лацінізатар", навуковыя тэксты пра мову. Нажаль, зараз сайт не адказвае. Адна зь першых вэрсіяў сайту даступная на geocities - але гэта ненадоўга, бо хутка Geocities зачыняюцца. Іншае ягонае стварэньне, якое перастала існаваць - сайт Мартыралёг Беларусі, які зьбіраў інфармацыю пра рэпрэсаваных у савецкія часы.

Уладзімер патрапіў у аварыю 15 чэрвеня 2006 года. Тады інтэрнэт-Беларусь згубіла самы моцны рухавік. Выдатна, што справа Ўладзімера працягваецца - тая ж Вікіпэдыя папаўняецца зьвесткамі, беларускія інтэрфэйсы сэрвісаў і праграмаў пашыраюцца, армія валянтэраў забясьпечвае, што ўсе новыя фічы пашукавіка Google перакладаюцца ў час. Я з свайго боку нешта раблю, каб новыя фічы траплялі і да беларускамоўнага інтэрфэйсу, і каб ён пашыраўся на новыя прадукты; нажаль, перавесьці пераклад з валянтэрскіх рэек на прафэсійныя немагчыма з-за малай запатрабаванасьці беларускай мовы беларускімі інтэрнэт-карыстальнікамі.

Уладзя цікавіўся ня толькі ўсім беларускім; на ягоным добравядомым юзэрпіку надпіс па-альбанску. Ягоная жонка - Ёнада - альбанка; і яны абодва выдатна ведалі і альбанскую і беларускую.

Добрыя артыкулы пра Ўладзімера былі на Свабодзе, дзе ён працаваў, і на Нашай Ніве, і цёплы пост расейскаю ад заснавальніка tut.by.

Я сам крыху ведаў Уладзю. Насамрэч, менавіта ён запрасіў мяне супрацоўнічаць з мэдыя-арганізацыяй TOL, дзякуючы якой я паўдзельнічаў у цікавых праектах, (зусім крышачку) навучыўся журналістыцы, пабачыў Прагу, Алматы і Вільню, пазнаёміўся зь дзясяткамі выдатных людзей.. празь якіх я патрапіў на баркэмпы, якія адкрылі мне новы сьвет. І ў самым выніку - я магу падзякаваць Уладзімеру за маё цяперашняе шчасьце. Вялізны дзякуй.

Спачатку мы сутыкаліся віртуальна. Мы разам працавалі над беларускай Вікіпэдыяй, чыталі блогі адзін аднаго. Але як дайшло да абмеркаваньня супрацоўніцтва, мы размаўлялі па тэлефоне. Калі я ехаў у Прагу на сустрэчу TOL, я плянаваў нарэшце "разьвіртуаліцца" з Уладзем.. але літаральна за некалькі дзён да майго прыезду і адбылося тое фатальнае здарэньне. Тады яшчэ я быў упэўнены, што разьвіртуаленьне проста адкладзенае на некаторы тэрмін..

Вялікая пашана і падзяка сваякам Уладзімера. Дзякуючы ім, ЖЖ і сайт Уладзімера яшчэ адкрытыя і даступныя. Дзякуючы ім, Уладзімер атрымаў выдатны помнік; гэта адзіны помнік, які я ведаю, на якім бы быў пазначаны інтэрнэт-юзэрнэйм. Яны сёньня запрасілі падзяліцца ўспамінамі; у мінулым годзе, яны ўручалі інтэрнэт-прыз імя Ўладзімера Каткоўскага.

Сьветлая памяць.

І запрашаю вас прыняць удзел у маленечкай жалобнай акцыі па зьмене юзэрпіку ў ЖЖ і сацыяльных сетках. Падрабязнасьці - у Сяргея Балахонава.

Фотаздымкі узятыя зь Вікіпэдыі: адсюль і адсюль.</lj>1http://www.blogger.com/profile/02944591945765091680noreply@blogger.com0