Прывітаньне.
Я - Ігар Маханёк. Працую ў кампаніі Google у якасьці Software Engineer, ці інжынэра-праграміста, у аддзеле паляпшэньня якасьці пошуку. Мне пашанцавала працаваць у цюрыхскім офісе.
Да радыкальнай зьмены абставінаў я жыў у Менску, і маё сэрца, як і большасьць сяброў, - там.
Гэты сайт зьявіўся ў лютым 2009-га - па-беларуску і па-ангельску. Беларускамоўны блог будзе па большасьці прысьвечаны тэмам тэхнічным і інфармацыйным - таму, што можа быць цікава беларусам, якія ня сочаць за ангельскамоўнай благасфэрай.
Вы можаце назіраць за маімі абнаўленьнямі ў розных іншых месцах. Віджэт Friendfeed справа паказвае некалькі апошніх рэчаў. Я выкарыстоўваю Twitter для мікраблогінгу, Livejournal для блогінгу і дыскусій зь сябрамі, рэкамэндую цікавыя старонкі праз Google Reader, зьмяшчаю фотаздымкі на альбомах Picasa і пазначаю мае вандроўкі ў Dopplr. Калі вам цікавыя факты маёй біяграфіі, зазірніце на LinkedIn і Мой Круг. Але гэтыя старонкі я пакуль аднаўляць не пляную :).
Post a Comment