Ryanair, бюджэтная авіякампанія, абвясьціла, што робіць Коўна сваёй цэнтральнаэўрапэйскай базай.
І гэта значыць, што з траўня самалёты Ryanair будуць лётаць з Коўна па 18 накірунках (9 старых і 9 новых). У тым ліку ў Барсэлёну, Бэрлін, Мілян, Парыж, Брэмэн, Дублін.
Квіткі неверагодна танныя. Напрыклад, зьлётаць у Барсэлёну на 30 траўня - 6 чэрвеня будзе каштаваць 16 эўра. Шукайце варыянты на ryanair.com.
Улічваючы, што дабрацца да Коўна зь Менску займае 6-7 гадзін і каштуе зусім няшмат, а літоўскую шэнгенскую візу атрымаць няцяжка - Эўропа стала значна бліжэй для беларусаў. А калі вы едзеце на b2gether - наступны крок зразумелы :).
Напрыканцы гэтага тыдня я буду ў Алматы, на галоўным цэнтральнаазіяцкім баркэмпе.
Спадзяюся пабачыць тых, зь кім бывалі ўжо разам на папярэдніх баркэмпах, і буду рады пазнаёміцца ці разьвіртуаліцца з новымі людзьмі).
Ужо паўгады як кожны можа пазначыць сваю вуліцу на мапе Беларусі ў Google Картографе (я пісаў пра запуск Картографа).
Дзякуючы картографам-аматарам, буйныя гарады Беларусі ўжо даволі дэталёвыя на мапе. І вось заўтра, 19 сакавіка, картографы сустрэнуцца на Google Mapping Party - каб разам нанесьці яшчэ шмат аб'ектаў, і абмеркаваць істотныя пытаньні.
Калі вам цікава паляпшаць карты Беларусі - рэгіструйцеся і прыходзьце на сустрэчу заўтра.
Усе дэталі - у маім посьце ў групе mapmaker-belarus
Гэта пераклад ліста ад Jessica Pfund, спэцыяліста па геаінфармацыйным сыстэмах Google.
Учора моцны землятрус (7.0 балаў) скалануў Порт-а-Прэнс на Гаіці (фота). Колькасьць загінулых можа перавысіць тысячы. Зараз ідуць ратавальныя апэрацыі.
Google аддаў арыгіналы дадзеных Картографа па Гаіці ААН. Дадзеныя Картографа працягваюць быць даступнымі імгненна пасьля дадаваньня праз API Google Maps і гэты маплет.
Калі вы нешта ведаеце пра Гаіці, калі ласка, дапамажыце палепшыць мапы рэгіёну. Гэта дапаможа ратаўнікам выратоўваць людзей. Вы можаце таксама дапамагчы мадэрацыяй зьменаў іншых, калі вы вопытны карыстальнік Картографа. Спасылка на Гаіці у Картографе.
Глядзіце старонку зь інфармацыяй па землятрусу і магчымасьцях дапамагчы.
Інжынер-праграміст Google Ігар Маханёк распавёў пра беларускамоўнае сеціва і беларускую мову ў Google Translate…
 Рана раніцай 26 жніўня кампанія Google папоўніла свой анлайнавы перакладчык дзевяццю мовамі, сярод якіх — беларуская. Цяпер з дапамогай Google Translate карыстальнікі сеціва могуць перакладаць фрагменты тэкстаў або цэлыя старонкі з 50 моў на беларускую і наадварот. Першым добрую навіну ў сваім твітэры паведаміў інжынер-праграміст Google беларус Ігар Маханёк, які зараз жыве і працуе ў швейцарскім офісе інтэрнэт-гіганта.
Цягам дня ў інэрнэце з’яўляліся розныя паведамленні пра новаўвядзенне, між якіх было і багата абсурду накшталт таго, што беларускую мову ў перакладчык Google увёў сам Маханёк і сервіс адмыслова перакладае выбраныя словы недакладна, а часам смешна.
Сёння Ігар Маханёк распавёў «Беларускім навінам» пра тое, якім бачыцца яму айчынны інтэрнэт, ці па-ранейшаму гуртуе ён беларускамоўных людзей, чым яму не падабаюцца нашы анлайнавыя СМІ, а таксама пра тое, ці будуць карыстальнікі ў беларускага перакладчыка Google. Выказаныя думкі просім лічыць прыватнымі меркаваннямі Ігара Маханька і не звязваць іх з пазіцыяй яго працадаўцы.
— Ты сочыш за беларускім інтэрнэтам. Чым зараз займаюцца твае суайчыннікі ў сеціве? Калісьці сустракаліся ў розных Livejournal-кам’юніці, каб дамаўляцца пра месцы, адкуль заходзіць у намётавы гарадок, збіраліся аўтастопам на «Басовішча», развіртуальваліся на канцэртах, мітынгах, на ЖЖ-вечарынках. Што зараз? Як па-твойму, ці інтэрнэт усё яшчэ з’яўляецца нейкім магутным звяном у справе аб’яднання «па нацыянальных і патрыятычных матывах»?
— Інтэрнэт у Беларусі, безумоўна, расце, у тым ліку і беларускамоўны. Апошнім часам амаль уся гарадская моладзь сядзіць у сеціве, адукаваныя старэйшыя людзі таксама сталі карыстацца інтэрнэтам. Шмат хто ў інтэрнэт прыходзіць толькі «пачытаць», але з цягам часу з’яўляецца усё больш інструментаў, якія спрашчаюць і працэс удзелу ў стварэнні кантэнту — ад форумаў, ЖЖ, блогаў і твітэра да сацыяльных сетак кшталту «Вконтакте» і Facebook.
Цікава паслухаць вашыя думкі ў камэнтарах, асабліва, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, але карыстаецеся не google.com.by. Выдатна, калі зможаце ў камэнце прывесьці канкрэтныя прыклады пашуковых запытаў, якія ўплываюць на ваш выбар.
Дзякуй.
Вы заўважалі, што Нарач падобная да сэрца?
А ўзімку яна падобная да разьбітага сэрца...

і быццам нешта зь яго выцякае.
Як кажа лягенда,
Самы вялікі вадаём, які пахаваў уладанне цмока,- гэта сённяшняя Нарач, і мае яно форму сэрца, бо утварылася там, дзе ніякія перашкоды не змаглі разлучыць сэрцы закаханых людзей.
Нарач у картографе.
|
Пра мяне
Ігар Маханёк
Friend Connect
Чытачы
Twitter
Friendfeed
Заўвага
Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.
|