Сёньня, на другім дне Google I/O 2011, на сэсіі па Android Market, былі вельмі цікавыя абвесткі.
Па-першае, да тых 32 краінаў, у якіх можна было набываць праграмы ў Android Market, дадаліся яшчэ 99. Сярод іх і Беларусь! (І Украіна; поўны сьпіс тут). І гэта значыць, што ў бліжэйшыя пару дзён у Market на вашым тэлефоне павінныя стаць бачныя платныя прылады, і вы зможаце іх набыць; альбо, вы зможаце набыць крыху віртуальных грошай, каб хутчэй пабудаваць кафэ ў Paradise Island. Напрыклад, вы зараз зможаце набыць найзручнейшую (на мой погляд) клявіятуру SlideIT. Аплата прымаецца з банкаўскіх карт; вядома, трэба, каб ваш банк дазваляў "замежныя" транзакцыі.
Па-другое, былі абвешчаныя новыя фічы, накіраваныя на тое, каб дапамагчы вам знайсьці цікавыя праграмы. Фічы даступныя зараз на http://market.android.com, і празь некалькі тыдняў будуць і на тэлефонах. Блогпост па-ангельску тут. Я выдзялю тры фічы зь пяці:
- Новыя "сьпісы лепшых праграм". Зараз ёсьць ня толькі Лепшыя бясплатныя і Лепшыя платныя, але і Лепшыя новыя бясплатныя, Лепшыя новыя бясплатныя, і Найбольш прыбытковыя. Новая асаблівасьць і ў тым, што ў некаторых выпадках, калі ў нас ёсьць дастаткова дадзеных, сьпісы будуюцца для канкрэтнай краіны. Напрыклад, тут можна пабачыць, якія бясплатныя праграмы найбольш цікавыя беларускім карыстальнікам Android.
- Болей "падобных праграм". На старонцы кожнай праграмы можна пабачыць як праграмы, якія карыстальнікі праглядалі разам з гэтай, так і праграмы, якія разам усталёўвалі. Добры прыклад - Winamp.
- Сьпіс праграм, якія імкліва набіраюць папулярнасьць. На галоўнай старонцы сайту зараз бачны сьпіс праграм, якія за апошнія дні істотна растуць.
Гэтыя тры фічы рабіла наша невялікая каманда, і вельмі прыемна нарэшце бачыць плён нашай працы даступным для карыстальнікаў.
Мы будзем працаваць і далей, каб дапамагаць вам знаходзіць новае і цікавае ў Android Market.
Карыстайцеся :).
А чаму на галоўнай старонцы Маркета ў спісе рэкамендаваных праграм напісана "у Android Market няма адпаведных праграм"?
Крута, калі праграма яшчэ раз абновіцца - цяпер нешта годнае знайсці, калі не ведаць назвы прогі, складана.
Viachaslau,
таму што нажаль "рэкамэндаваныя" (featured) праграмы зараз для Беларусі яшчэ недаступныя
BTW - а Gmail, YouTube, Google Maps etc. з'явяцца ў беларускім Market?
магчыма. але пазьней, і паасобку
Post a Comment