05 мая, 2011

Уся Беларусь на Google Maps у высокім разрозьненьні

На днях, спадарожнікавыя здымкі ўсёй Беларусі ў Google Maps былі абноўленыя.

Зараз уся Беларусь у высокім разрозьненьні. Зараз бачна кожную вуліцу ў кожнай вёсцы.

Напрыклад, так выглядаў гарадзкі пасёлак Халопенічы яшчэ тыдзень таму:


А так ён выглядае зараз:


Старыя здымкі яшчэ некалькі дзён будуць бачныя ў Картографе.

У тым ліку, нарэшце, абноўлены і Віцебск - самы вялікі з гарадоў Беларусі, для якога не было якасных спадарожнікавых здымкаў.

Тыя мясцовасьці, для якіх былі здымкі яшчэ бОльшай якасьці (дзе бачныя і дамы), напрыклад, Менск, абноўленыя ў гэты раз не былі; быў толькі абноўлены кавалачак пад Менскам ад Калодзішчаў да аэрапарта.

Ў зону абнаўленьня патрапілі таксама прыгранічныя раёны суседніх краінаў; напрыклад, уся Віленшчына.

Што ж, нарэшце атрымаецца нанесьці ў Картографе вёску бабулі і дзядулі! :) Асабліва, ведаючы, што вашыя праўкі ў Картографе зараз трапляюць на асноўныя Google Maps у лічаныя хвіліны. А калі вы ніколі не карысталіся Картографам раней, паглядзіце мае пасты пра яго з парадамі.

А даведацца ў час пра наступныя абнаўленьні дапамагае сэрвіс Follow Your World. Проста ўвядзіце назву мясьціны, якая вас цікавіць.

Камэнтары 7 камэнтароў
trevelier выказаўся

Для Магілёва пакінулі стары здымак бяз ратушы (пачалі адбудоўваць у 2007-ым). Паводле якасьці ён лепшы за віцебскі, больш "каляровы". Мо, таму вырашылі й не зьмяняць?

andrejczyk выказаўся

Эх, віцебская карта стравата.

1 выказаўся

czyk, а які год?

trevelier, так, Магілёў у лепшым разрозьненьні, таму яго не зьмянялі. Тут бачна розьніцу: http://maps.google.com/?ie=UTF8&ll=53.982162,30.359387&spn=0.00624,0.016512&t=h&z=17

Зьверху - новыя здымкі, якімі пакрылі ўсю Беларусь, ніжэй - здымкі Магілёву

Unknown выказаўся

Гэтым разам мая вэска зноў выглядае як нярэзкая пляма. Дакладней, мяжа добрай і кепскай якасці пралягае па маіх сотках. Калі яны абнаўлялі здымкі, як такое можа быць, што нярэзкая пляма засталася на тым жа месцы?

1 выказаўся

darashkevich, можна спасылку?

Unknown выказаўся

Ігар, а як даць гэтую спасылку? (я не ўмею). І можна ў прыват?

1 выказаўся

Пішы на mahaniok@gmail.com

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.