03 мая, 2011

Год прыгодаў аўтаспыну

Ёсьць людзі, якімі я захапляюся. І зайздрошчу - іх уражаньням, таму, што яны адчулі і перажылі нешта такое, незвычайнае.

Табурэт на канцы сьвету

У красавіку 2010 [info]litota_ і [info]verasen выправіліся зь Менску ў Амэрыку. Іх мэта была - данесьці зэдлік да мысу Горн.
Першыя пару месяцаў яны правялі ў Нью-Ёрку, здабываючы грошы на падтрымку наступнай паездкі. Амэрыканцам і турыстам на Таймс Сквер пашэнціла пачуць ейную скрыпку. А на другі тыдзень у Амэрыцы Жэня і Ўладзь ажаніліся.

Потым яны паехалі аўтаспынам. І вось так, зь ліпеня 2010 да красавіка 2011 яны і ехалі - з дапамогай добрых людзей. Спачатку праехалі ўпоперак ЗША, а потым на поўдзень - Мэксіка, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Панама, Коста Рыка, Панама, Калюмбія, Эквадор, Пэру, Балівія, Бразілія, Аргентына, Чылі - і я напэўна краіну-дзьве прапусьціў. Па самых кансэрватыўных прыкідках яны праехалі 25 тысячаў кілямэтраў. У шматлікіх гарадках, вёсках, і проста ў кватэрках яны гралі беларускую музыку.

У Мэксыцы яны пабывалі на прыгожым востраве.
У Гватэмалу патрапілі нелегальна.
Былі дэпартаваныя зь Нікарагуа.
Пасёрфілі на двух акіянах у Коста-Рыцы.
У Панаме выступілі на цэнтральным тэлебачаньні.
У Калюмбію патрапілі авіяспынам.
Вылечылі трапічную алергію ў джунглях.
На самым экватары знайшлі сьнег.
Пабывалі на пэруанскім пахаваньні.
Справілі каляды ў балівійскай вёсцы.
Пабывалі на самым вялікім саланчаку ў сьвеце, на які быццам немагчыма патрапіць.
Пахадзілі па фавэлах Бразіліі.
Праехалі бязьлюдную Патагонію.
І, 17 красавіка 2011, паставілі табурэтку ў Ушуаі.

Потым быў аўтастоп назад да Буэнас-Айрэса і вылет адтуль зь некалькімі перасадкамі ў Эўропу.
Ужо сёньня ці на днях, магчыма, хтосьці з вас зможа пабачыць богаў аўтаспыну і пачуць іхнія гісторыі.

Дзякуй ім. Я шчасьлівы, што ведаю такіх людзей.
Калі ў Менску адбудзецца першы TEDx, будзе цяжка знайсьці хоць каго зь Беларусі болей прыдатнага для расповеду, чым яны.

Камэнтары 0 камэнтароў

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.