21 лютага, 2011

"Пагоня" Багдановіча ўсім сьветам

Фізік-журналіст-фатограф Крысьціна Карчэўская стварыла нешта неверагоднае.

Паглядзіце і паслухайце, як шчымліва "Пагоню" Максіма Багдановіча сьпяваюць людзі з болей за 20 далёкіх краін:



Пабачыў гэты незвычайны ролік я на сайце Эўрарадыё, дзе пра яго інфармацыі мінімальна - толькі сьпіс краінаў сьпевакоў.

Таму тут - факты зь міні-інтэрвію з аўтаркай гэтага відэа, Крысьцінай.

Запісанае яно было ў Індыі, дзе Крысьціна наведала канфэрэнцыю Oxfam Kaleidoscope 2010 у пачатку сьнежня 2010 г. Перадвыбарны час, і яна жадала, каб удзельнікі з усяго сьвету запісалі відэазварот з падтрымкай беларускаму народу. Але потым правільна вырашыла, што песьня - весялей!

Выбірала спачатку паміж "Пагоняй", "Купалінкай" і "Трыма Чарапахамі", і потым..

Крысьціна:

Здымала 2 дні. Напісала ў ангельскай транслітэрацыі беларускія радкі, на 3 аркушах вялікім шрыфтом). Дазволіла кожнаму выбраць радок. Завучвалі з кожным ад 5 да 15 хвілінаў. 

Афрыканцы і астравіцяне схоплівалі маментальна і вымаўленне ў іх найлепшае было)). У цэнтры там ёсць хлопец, які вывучыў радок адразу, такі, ай, лёгка, давай яшчэ) у выніку ён праспяваў 4 радкі цэлых! І яшчэ два хлопца - па два). І ўсе яны - з Саламонавых выспаў. 

Потым увечары другога дня зманціравала чым змагла, не ідэальна, ведаю, але як ёсьць ужо. Рытм падбіраць жа было важна і г.д. Паглядзела ў каляндар - і гэта быў дзень нараджэння Багдановіча акурат па старым стылі! І закінула на сайт.

Сёньня, у Міжнародны дзень роднай мовы, Эўрарадыё паўтарыла гэты матэрыял. Дзякуй! :)

Камэнтары 0 камэнтароў

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.