04 снежня, 2010

Нарэшце, запуск

Некалькі гадоў я працаваў у камандзе якасьці пошуку ў Google. Год таму, дзесьці ў кастрычніку, з маім калегам мы пачалі працаваць над новым праектам у 20% працоўнага часу. Праца над праектам была пасьпяховай (мы нават перамаглі ў конкурсе і адпачылі на Мальце), і вось некалькі месяцаў таму праект стаў "афіцыйным", і я стаў працаваць над ім у асноўны час, пакінуўшы пошук.

А сёньня ў нас вялікі дзень - праект афіцыйна запушчаны і вы можаце самі паспрабаваць, што атрымалася. Для гэтага на вашым Android-тэлефоне адкройце Market і які-небудзь апп: вы пабачыце трэцюю закладку з назвай "Related" (ці "Похожие" па-расейску), і на ёй - спіс праграм, якія наш алгарытм выбраў, як зьвязаныя ці падобныя на адкрытую.

Пішыце, ці падабаецца вам тое, што вы бачыце :). Мы спадзяемся, што гэтая фіча дапаможа вам знайсьці новыя і цікавыя праграмы.

Камэнтары 4 камэнтара
Ананім выказаўся

віншую. паспрабую на працы;) ovi гэтага не стае...

elGephest выказаўся
This comment has been removed by the author.
elGephest выказаўся

Поздравляю, Игорь!
Приятно, что новая третья закладка в Маркете — беларуская! Рад, что ты теперь в команде Андроид.
Но, зайдя со своей Легенды, я закладочку не обнаружил. Может не для всех моделей? У меня пока 2.1

1 выказаўся

@elGephest спасибо. на 2.1 будет не сразу, в течение пары недель должно появиться.

@shtolik дзякуй )

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.