05 лістапада, 2010

Заняпад валянтэрскіх перакладаў?

Калісьці, беларускія юзэры карысталіся магчымасьцю перакласьці замежны софт на беларускую напоўніцу. Ад перакладу праграм для дэсктопу да онляйн-сэрвісаў - першым такім онляйн-сэрвісам на беларускай стаў Google гадоў восем таму.

Я бачу, што дагэтуль нехта займаецца беларусізацыяй у вольны час; цікавы прыклад - аматарскі пераклад Windows 7. Але ёсьць адчуваньне, што агулам беларусы значна меней зацікаўленыя ў інвэстыцыі свайго часу ў беларусізацыю.

Напрыклад, у 2005-2007 я ўдзельнічаў у перакладзе інтэрфэйсу ЖЖ на беларускую; каманда перакладчыкаў расла, было перакладзенае амаль усё. Але за апошнія тры гады прагрэсу мала і ніхто не далучаецца; у кам'юніці ніводнага паста з 2007 года.
Болей за год таму я напісаў пост пра адкрыцьцё Blogger для валянтэрскага перакладу; нажаль, за год працэс амаль не рушыўся, так і засталося на 3%.

Відаць, беларусы ўжо альбо зьмірыліся з выкарыстаньнем UI на іншых мовах, альбо проста сітуацыя з прафэсійным перакладам пасунулася і людзі лічаць, што гэта болей не валянтэрская праца.

Я з гэтага раблю вывад, што адкрываць больш магчымасьцяў для валянтэрскага перакладу прадуктаў і сэрвісаў ня мае сэнсу, бо працэс ня пойдзе. Як вы лічыце?

Камэнтары 11 камэнтароў
drakulavich выказаўся

> і людзі лічаць, што гэта болей не валянтэрская праца.

По-моему, просто количество заинтересованных не достигло определённого уровня, когда этим начнут заниматься. Нет, как говорится, свежей крови.

1 выказаўся

А раней жа былі такія зацікаўленыя. Куды падзеліся?

drakulavich выказаўся

Никуда не подевались — энтузиазм иссяк. А новая смена не созрела ещё.

Ананім выказаўся

Глябалізацыя :)

Ананім выказаўся

жж ужо не такі актуальны. падаецца, гэта ўжо проста не так прыкольна, перакладаць нейкія сэрвісы. стаўленне да гэтага змянілася. не тое, каб энтузіязм згас, але і гэта таксама. энтузіязм да сеціва згас)

WarGot выказаўся

Сейчас было бы интересно перевести например твиттер, но кто ж даст -( К тому же у нас всегда есть 2 варианта переводов: наркомовка и тарашкевица. Администраторы отдают приоритет использованию наркомовки, а энтузиазм выше среди приверженцев тарашкевицы.

1 выказаўся

bezymov, а чаму ж ня так прыкольна? Што прыкольней? :)

WarGot, так, відаць, гэты моўны разлом таксама перашкаджае :(. А твітэр, калі б і далі, я думаю таксама б ніхто не перакладаў.

Анатоль выказаўся

Такi не хапае свежай крывi.
Мала заўзятараў => кампанiям лянiва рабiць прафесiйныя пераклады => надзея на заўзятараў => мала заўзятараў.

Замкнёны круг.
Хто пасталеў - тым ужо звычайна i ангельскай хапае, а астатнiя - нi рыба, нi мяса. Fx, pidgin, n++ перакладзены - вось i добра.

andrejczyk выказаўся

Шматвалянтэрскі пераклад — звычайна кепскі пераклад, на жаль. Сьвежая кроў можа быць з зайздросным імпэтам зьбеларушчваньня і зь цьмяным уяўленьнем пра правілы беларускай мовы.

І з часам хочацца большага. Windows можна пакарыстацца і ў арыгінале, а вось ваенкамат, ЖЭС, унівэрмаг «Беларусь» і проста Беларусь хацелася б зьбеларусіць, але гэтыя магчымасьці для валянтэрскага перакладу закрытыя.

Гэтак праточваецца апатыя ў пакаленьне, якое помніць, што было да Лукашэнкі. Бо ж не для беларускай мовы ў вінрары гэта рабілася, а для віруснага пашырэньня беларушчыны, і па разьліках недзе акурат у гэты час вірус беларушчыны мусіў усіх ужо паразіць.

Аджа не.

На жаль, цяпер часіна апушчаных рук. Ці ўзьнятых угору, як паглядзець. З узьнятымі ўгору рукамі validated belarusians здаюць свае мроі пра беларускую Беларусь ужо ў гэтым пакаленьні. Страта валянтэрскага імпэту - усяго адна з мноства здадзеных вышынь. Во й клясычны правапіс хутка цалкам будзе здадзены на карысьць радзькоўкі.

Проста беларускай Беларусі не адбылося. Адсюль усе згасаньні працжсаў.

wizardist выказаўся

czyk, не вярзі лухты! Беларуская Вікіпэдыя заўсёды будзе апорай клясычнага правапісу. :)

Іван выказаўся

Як удзелькік валянтэрскіх перакладаў у Фэйсбуку, на Мэпмэйке магу сказаць толькі адно - што не заўсёды хапае праграмісцкіх здольнасьцяў - а калі праграммы не патрабуюць вялікіх праграмісцкіх дзеяў - то справа ідзе патроху.

Яшчэ вялікае пытаньне застаецца - па арганізацыі і каардынацыі высілкаў па перакладу - бо гэта таксама праца, якая патрабуе сваіх "мэнэджэраў":)

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.