Ryanair, бюджэтная авіякампанія, абвясьціла, што робіць Коўна сваёй цэнтральнаэўрапэйскай базай.
І гэта значыць, што з траўня самалёты Ryanair будуць лётаць з Коўна па 18 накірунках (9 старых і 9 новых). У тым ліку ў Барсэлёну, Бэрлін, Мілян, Парыж, Брэмэн, Дублін.
Квіткі неверагодна танныя. Напрыклад, зьлётаць у Барсэлёну на 30 траўня - 6 чэрвеня будзе каштаваць 16 эўра. Шукайце варыянты на ryanair.com.
Улічваючы, што дабрацца да Коўна зь Менску займае 6-7 гадзін і каштуе зусім няшмат, а літоўскую шэнгенскую візу атрымаць няцяжка - Эўропа стала значна бліжэй для беларусаў. А калі вы едзеце на b2gether - наступны крок зразумелы :).
Post a Comment