09 ліпеня, 2009

Blogger на беларускай? Магчыма!

Як вы ведаеце, пошукам Google можна карыстацца на беларускай мове. Большая частка перакладу зробленая валянтэрамі (у тым ліку - Уладзімерам Каткоўскім). І вы можаце быць адным з такіх валянтэраў - абмежаваньняў няма.

І вось, некалькі дзён таму для валянтэрскага перакладу на беларускую стаў даступны інтэрфэйс Blogger. Blogger - гэта простая і зручная плятформа для вядзеньня блогаў, якая не патрабуе заводзіць свой хостынг; на ёй, у тым ліку, зроблены і гэты блог. Пасьля таго, як пераклад будзе скончаны, беларуская мова можа быць даступная і ў адмінскім інтэрфэйсе, і ў афармленьні самога блога.

Жадаеце дапамагчы? Гэта лёгка; ёсьць толькі два патрабаваньні - веданьне ангельскай мовы і наяўнасьць лягіну Google. Заходзьце на http://google.com/transconsole, на старонцы Get started with Google in Your Language (калі вы яшчэ не зарэгістраваныя) абярыце мову Belarusian і націсьніце Continue. Пасьля гэтага вы пабачыце сьпіс праектаў, адкрытых для перакладу:



Націсьніце на Blogger, і потым - Translate new messages.


Запішыце пераклад ангельскай фразы. Заўважце, што ў пераклад трэба ўключыць усе тэгі афармленьня HTML, і ўсе спэцыяльныя зялёныя "запаўнялкі" (на іх месцы ў сэрвісе будзе ўключаны іншы тэкст); варта прачытаць інструкцыю па стылю перакладу. Потым Submit, праверце, што ўсё правільна, Continue, і гэтак далей.

Праверыць правільнасьць перакладаў іншых, і паправіць іх, можна на старонцы Edit existing translations.

Я ў кантакце з камандай распрацоўшчыкаў Blogger, і мне абяцалі, што як толькі пераклад стане дастаткова поўным (80-90%), яны змогуць яго ўключыць.

Дарэчы, калі мы ўжо тут: пераклад галоўнага пошуку зараз усяго толькі на 89%; іншыя яшчэ меней. Іх таксама варта актуалізаваць. Нажаль, шматлікія прадукты недаступныя для перакладу; такое рашэньне прымаюць продакт-мэнэджэры гэтых сэрвісаў з-за розных прычынаў. Я раблю ўсё, што магу, каб яшчэ што-небудзь зрабіць даступным для валянтэрскага перакладу, але ня ўсё лёгка :(.

Калі ёсьць пытаньні - калі ласка, пішыце ў камэнты.

Камэнтары 7 камэнтароў
Shtolik выказаўся

я калісьці перакладаў, але на колькі помню цяжка зьмены рабіць у дрэнна перакладзеныя радкі.
дасылаецца запыт ці то таму, хто дрэнна пераклаў, ці то нейкаму адміністратару, які ніколі так і не адказаў...

Shtolik выказаўся

вось у перакладзе чаго я б дакладна паўдзельнічаў, дык гэта рыдэра%) ну і пікасы анлайнавай напэўна. блоггерам я не карыстаюся ўсё ж%)

1 выказаўся

Мне асабіста паведамляй, я разьбяруся з няправільнымі перакладамі :).

пра рыдэр і пікасувэб паспытаю.

Ананім выказаўся

A kali łacinkavuju versiju dazvolać?

1 выказаўся

Mahčyma tady, kali budzie dastatkova karystalnikaŭ? Nasamreč, i ŭ kiryličnaj biełaruskaj karystalnikaŭ, nažal, velmi mała; a ŭ łacinki jašče razoŭ u 100 mieniej :(.

Ананім выказаўся

Dyk a adkul im, łacinkavym juzeram, uziacca, kali niama takoha interfejsu? :)

1 выказаўся

Nia błytaj paśliadoŭnaść. Spačatku ludzi pačnuć łacinku vykarystoŭvać pamiž siabie, i tolki potym buduć šukać, jak interfejs pieraklučyć. I takich ludziej zamała.

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.