Зусім нечакана і да беларускіх дзяржаўных арганізацый дайшлі новыя тэхналёгіі. Мінсктранс зрабіў інфармацыйны сайт маршрутаў грамадзкага транспарту ў Менску. Дзьве галоўныя фічы гэтага сайту - мапа Менску з усімі прыпынкамі і пошук аптымальнага маршруту.
Запуск сайту прайшоў неяк зусім ціха - ніякай піяр-кампаніі, прэса маўчыць, і нават з галоўнай старонкі minsktrans.by няма спасылкі нідзе. Таму можна палічыць, што гэта альфа-вэрсія :).
Каб пабачыць мапу, трэба націснуць "Поиск карты с остановками". Адкроецца мапа праз Google Maps API, у якой вэктарная мапа нейкім хітрым хакам замененая на мапу ад OpenStreetMap. Пры гэтым спасылкі на сайт OpenStreetMap і іхныя ўмовы выкарыстаньня няма.
На мапе абазначаныя прыпынкі, па кліку на якія можна паглядзець якія маршруты там праходзяць, праклікнуць на зьвесткі саміх маршрутаў (пры гэтым мапа зьнікае), ці скарыстаць зялёны і чырвоны пін для пошука аптымальнага маршруту. Нажаль, правая кнопка наўпрост адключана, у некаторых выпадках і клік левай кнопкай па прыпынку не працуе. Наагул UI ня вельмі інтуітыўны і зручны. Цікава, што абазначана шмат прыпынкаў і за межамі Менску, хоць інфармацыі па маршрутах на іх няма. Ёсьць і такі прыпынак у вёсцы Сокал:
Дарэчы, галоўных зьвестак - уласна маршрутаў - відавочна не хапае. Адразу бачна, што ёсьць толькі аўтобусы і тралейбусы - няма мэтро і трамваяў; і калі паглядзець сьпіс наяўных маршрутаў, то там няма добрай паловы аўтобусаў (глядзіце поўны сьпіс на іншай старонцы) і тралейбусаў (4, 6, 44 і г.д.; поўнага сьпісу на сайце няма).
Вядома, што ў такіх умовах "Пошук аптымальнага маршруту", выдатная фіча па сваёй задумцы, ня можа сапраўды добра працаваць - і на шматлікіх запытах проста ня можа знайсьці адказу. А калі знаходзіць, то фармулюе яго так дзіўна, што пакуль разьбярэшся..
Тут мне прапанавалі дзьве опцыі ехаць на адным і тым жа 59-м аўтобусе, а ў правай панэлі (за якой "пошук" хавае мапу - хоць, відавочна, лепей было б, калі б ён маляваў маршрут на ёй) - расклад 3-га тралейбуса.
Гэты пошук выкарыстоўвае "тайны" пахвілінны расклад руху транспарту, які не вывешваецца на прыпынках, і не зразумела, ці можна яму давяраць, асабліва ва ўмовах менскіх дарог у часы пік.
Нажаль, выкарыстоўваць сэрвіс minsktrans.by/city для плянаваньня паездак па Менску сапраўды яшчэ зарана - занадта слабае напаўненьне. Але ж выдатна, што прадпрыемства Мінсктранс здолела паказаць сябе не такім ужо застылым у каменным веку мамантам, і можна зь цікавасьцю чакаць таго, што сэрвіс давядуць да хоць якога "бэта"-статусу і запусьцяць. Ну і да таго ж, можа яны неяк паўплываюць на іншых "мамантаў" беларускага чынавенства, і іншая інфармацыя, схаваная ў глыбінях калідораў, пабачыць сьвет.
Цікава, што існуючыя ўжо сэрвісы онляйн-мапаў Менску gorodalive.by і map.by яшчэ не даюць магчымасьці пошуку маршруту грамадзкім транспартам (але ў gorodalive.by прыпынкі ўжо абазначаныя), і Мінсктранс ня стаў супрацоўнічаць зь імі, а заміж гэтага ўзяў вольна даступныя зьвесткі.
Ён мне да працы такі маршрут прапануе, што я, хутчэй, пешшу дайду.
Вялікі плюс — сьвежая база руху (якой нідзе ня можа быць болей), але наш транспарт так рэдка выконвае гэты расклад, што сэнсу мала...
Наконт базы руху - дык http://www.minsktrans.by/scity.php дае ўсе аўтобусы, і даўно ўжо даступная была. Праўда, я таксама скептычны ў яе выканальнасьці
Што тычыцца моў. Сервіс зроблены, відаць, на якойсці агульнай балтыйскай платформе, бо мала чым адрозніваецца ад, напрыклад, віленскага http://marsrutai.info.
To Siarhei Stashkevich - видимо купили движок. На "родственные отношения" с литовской системой указывает баннер http://www.minsktrans.by/city/common/images/logo_vilnius.jpg, который забыли переименовать.
"...Цікава, што існуючыя ўжо сэрвісы онляйн-мапаў Менску gorodalive.by і map.by яшчэ не даюць магчымасьці пошуку маршруту грамадзкім транспартам ...і Мінсктранс ня стаў супрацоўнічаць зь імі, а заміж гэтага ўзяў вольна даступныя зьвесткі..."
Что касается поиска маршрута, то maps.interfax.by, заменивший ГородаLive, уже месяц отлично ищет пути на общественном транспорте, причём не только в Минске, но и в Гродно - без всяких "официальных сотрудничеств".
А неофициальна карта Минсктранса по той причине, что как резидент Беларуси, он обязан купить карту города у государства - и отбашлять за неё не один раз, и каждый год доплачивать. И никаких "вольна даступных звестак"!
На это пока не может пойти не один легальный ресурс, свидетелством тому tut.by, не покупавший карты, а сотрудничающий с map.by - tut.by любит, чтобы за него платили другие :)
спасибо, irewer - и правда, ищет транспорт. правда, не очень хорошо - мне, например, нашёл только один вариант, не указывает протяжённость по времени участков, и не очень качественно решает, насколько далеко я готов ходить пешком до остановки.
но это прогресс :)
А насчёт карты - на интерфаксе, значит, карта тоже нелегальная? или?
Post a Comment