Сёньня прайшла масавая вірусная атака праз ICQ.
Калі вы карыстаецеся аськай, вы напэўна ж атрымалі таксама прапанову паглядзець на файлік Camera Mind.rar. Я быў сярод тых, хто не атрымаў - проста таму, што я ўжо чатыры месяцы як не карыстаюся аськай зусім.
Распавяду вам, як мне ўдалося не патрапіць пад гэтую атаку.
Пачалося ўсё ў далёкім 1999-м годзе, калі я завёў сабе "васьмізнак". Тады аська была новай і рэвалюцыйнай новай формай камунікацыі для гікаў.
Гадоў за пяць аська стала папулярнай і масавай, і нумар аські варта было памятаць, як нумар тэлефону, каб можна было заўсёды абмяняцца з новымі знаёмымі. Паралельна, з 1998 года, разьвіваўся пратакол XMPP/Jabber - адкрыты і значна болей прыстасаваны для рэальнага жыцьця падыход да чату.
З 1999 да 2005 я пасьпеў зьмяніць зь дзясятак кампоў і паспрабаваць шмат аськакліентаў. Вельмі заўважнай нязручнасьцю і праблемай пры гэтым была адсутнасьць нармальнай шукабельнай гісторыі чатаў. Меней нязручнымі, але тым ня менш заўважнымі, пачыналі быць праблемы несупадзеньня кадзіровак, немагчымасьці адправіць доўгае паведамленьне, першыя расткі камэрцыйнага спаму, ды й тое, што карпарацыя AOL-Time Warner пэрыядычна мяняла пратакол, і альтэрнатыўныя кліенты адключаліся (а афіцыйнымі кліентамі немагчыма было карыстацца з-за засільля бліскучай рэклямы).
І вось, у 2005-м мне нехта параіў паглядзець на пратакол Jabber. На той момант было ўжо дастаткова падтрымкі і з боку кліентаў (Miranda, Trillian), і з боку сэрвэраў (jabber.org, jabber.org.by, Google Talk). Ён вырашаў большасьць праблем аські - ён быў стабільны, без праблем з кадзіроўкамі, без дурацкіх абмежаваньняў і рэклямы. Паглядзеў і адразу стаў выкарыстоўваць яго заміж аські ў размовах з тымі, хто таксама карыстаўся ім.
У пачатку 2006-га, у Google Talk зьявілася новая фіча: гісторыя ўсіх размоў стала захоўвацца ў Gmail, у разьдзеле "Chats". Wow. Гісторыя, даступная зь любога кампутара, і з нармальным пошукам? Вось яно - вырашэньне апошняй праблемы. Да гэтага я спрабаваў акаўнты на розных сэрвэрах (jabber.org, jabber.org.by і інш.), але сэрвэрная гісторыя перавесіла Google Talk. І зараз я магу пабачыць сваё першае захаванае чат-паведамленьне ў Gmail - гэта быў "hi" майму тагачаснаму шэфу сёмага лютага 2006-га:
Далей я магу ўжо пісаць дакладныя даты - якраз дзякуючы гісторыі чатаў у гмэйле. Напрыклад, 26 красавіка мой бацька пачаў карыстацца Google Talk'ам; і ён ніколі не карыстаўся аськай. 27 красавіка 2006 я вырашыў, што трэба неяк сэрвэрную гісторыю скарыстаць для таго, каб захоўваць размовы і з сотнямі маіх аськакантактаў, а ня толькі зь дзясяткам кантактаў у джабэры. І я зарэгістраваўся на ICQ-транспарце. І вось, з тых часоў уся аськакамунікацыя ў мяне ішла праз Google Talk, і гісторыя чатаў за апошнія тры з паловай гады мне лёгка даступная.
За тры гады з 27 красавіка 2006 да 5 траўня 2009 балянс кантактаў істотна зьмяніўся. У мяне стала болей за 200 джабэр-кантактаў, зь якімі я не губляў сувязь з-за праблем з аськай, і каля 150 - у асьцы. Але самае галоўнае - тыя самыя некалькі вельмі блізкіх чалавек, і некалькі дзясяткаў сяброў, зь якімі мне сапраўды неабходна камунікаваць, усе сталі карыстацца джабэрам; і нават самыя анты-гікавыя бляндынкі-філялягіні і тыя завялі сабе Gmail ці паставілі Google Talk. За два месяцы, з 5 сакавіка да 5 траўня, у мяне было толькі ~20 чатаў праз аська-транспарт, з ~10 кантактамі, у пяці зь якіх насамрэч ёсьць джабэр. Самае галоўнае цемрашальства, якое я чую ад тых, хто ня хоча пераходзіць на джабэр - "але ж усе мае кантакты на асьцы!"; гэта ня так, насамрэч напэўна ня меней за палову зь іх ужо карыстаюцца джабэрам - у іх ёсьць Google Talk, ці Gmail, ці Яндэкс-пошта, ці як мінімум tut.by (які таксама дае джабэр!). Паспрабуйце :).
Ну і вось, чарговае нейкае падзеньне аські і таго, што мой транспарт перастаў працаваць, прывяло да таго, што я проста адключыў яго зусім. Гэта значыць, што са мной стала немагчыма зьвязацца праз аську. Я нават завёў спэцыяльны аўтаадказчык праз answer.im, які б тлумачыў, дзе мяне шукаць; але падтрымліваў я яго толькі некалькі дзён.
Гэтае адключэньне паказала самае галоўнае - калі патрэбна, знайсьці, як зьвязацца, няма праблемы. Мае кансэрватыўныя аськазнаёмыя зараз пішуць мне праз "ВКонтакте", па емэйлу, ці смс-камі; я адказваю так жа. Тыя ж, хто за чатыры месяцы не заўважыў, што мяне няма ў асьцы, відаць, проста займалі месца ў кантакт-лісьце. Відавочна, што мне ўжо ніколі не спатрэбіцца карыстацца аськай.
Калі вам цікава, што такое Jabber і як пачаць ім карыстацца - калі ласка, мой пост "Введение в Jabber" (усе мае пасты на тэму), ці переходим с ICQ на jabber.

4 месяцы фігня, я ўжо 2,5 гады аськай не карыстаюся
Малайчына :). мне 2.5 гады таму не хапіла мужнасьці "адрэзаць" усе сотні кантактаў, зь якімі не было ніякай магчымасьці зьвязацца па-за аськай - "вконтакте" яшчэ не было.
Ну для большасці людзей, якія не з'яўляюцца інфармацыйнымі гікамі вельмі складана даюцца пераходы. Калі напрыклад іх праца не звязаная з інтэрнэтам і рознымі тэхналогіямі - то ім проста непатрэбны новыя сродкі сувязі (будзь яны сто разоў больш прасунутыя, зручныя, бяспечныя і г.д.)
Можа гэта і да лепшага чымсьці :)
я уж мес 7 как, а раньше аська просто болталаст включенная!
Chegor,
Дык мой блог не-гікі і не чытаюць, я думаю :). Тут справа ў тым, каб менавіта гікі аказаліся дастаткова адважнымі, каб адмовіцца ад аські - а там ужо нягікавыя сябры пацягнуцца сьледам, нікуды не падзенуцца. Тым болей, што спампаваць гуглтолк прасьцей, чым абнаўляць квіп.
А я проста не цісну на няправільныя спасылкі. Аська не перашкаджае карыстацца і іншымі камунікатарамі. :)
Post a Comment