Гэта пераклад ліста ад Jessica Pfund, спэцыяліста па геаінфармацыйным сыстэмах Google.
Учора моцны землятрус (7.0 балаў) скалануў Порт-а-Прэнс на Гаіці (фота). Колькасьць загінулых можа перавысіць тысячы. Зараз ідуць ратавальныя апэрацыі.
Google аддаў арыгіналы дадзеных Картографа па Гаіці ААН. Дадзеныя Картографа працягваюць быць даступнымі імгненна пасьля дадаваньня праз API Google Maps і гэты маплет.
Калі вы нешта ведаеце пра Гаіці, калі ласка, дапамажыце палепшыць мапы рэгіёну. Гэта дапаможа ратаўнікам выратоўваць людзей. Вы можаце таксама дапамагчы мадэрацыяй зьменаў іншых, калі вы вопытны карыстальнік Картографа. Спасылка на Гаіці у Картографе.
Глядзіце старонку зь інфармацыяй па землятрусу і магчымасьцях дапамагчы.
OpenStreetMap наладзілі выдачу дадзеных выратавальнікам у рэальным часе. Без мапмэйкераўскай цэнзуры і з больш зручнымі інструментамі.
Падрабязней: http://bit.ly/osmhaiti
Post a Comment