Сёньня выйшла першая бэта-вэрсія Google Chrome 2.0.
Цікава, праўда, што афіцыйна завецца проста "чарговая бэта-вэрсія Google Chrome", бяз вэрсіі. Але ўнутры - гэта ўсё ж такі 2.0.
Асноўныя новыя фічы, якіх шмат каму з вас не хапала ў першай вэрсіі:
- Аўтаскрол сярэдняй кнопкай мышы;
- Аўтазапаўненьне форм;
- Поўнастаронкавае павелічэньне (fullpage zoom).
Калі вам не хапала гэтых фічаў для таго, каб пачаць карыстацца Хромам - спампаваць Хром бэта можна тут.
Астатнія істотныя зьмены:
- Новы Webkit, што дае новыя магчымасьці па адлюстраваньні сайтаў і менш праблем сумяшчальнасьці;
- Новы V8, які робіць Хром хутчэй на 25-35% у параўнаньні з папярэдняй вэрсіяй;
- Новыя вэрсіі фічаў для вэб-дызайнэраў - напрыклад, зараз можна мяняць значэньні стыляў CSS проста на жывых сайтах;
- Паляпшэньне хуткасьці працы з флэшам і агульнай стабільнасьці;
- Новыя мышыныя "жэсты" для перамяшчэньня і зьмены памераў вокнаў.
Паведамленьне пра новую бэту на ангельскай, з графікамі і відэа, у новым Google Chrome Blog.
Ах да, вы ня ведаеце, чаму варта карыстацца Хромам? Тут для мяне асабіста ўсё проста - хуткасьць. Калі па Ctrl+N вакенца адкрываецца за долі сэкунды, заміж 5 сэкундаў; калі ад набора пашуковага слова да пераходу на патрэбную мне старонку - пара клявішаў і паўтары сэкунды, а ня дзесяць сэкундаў і карыстаньне мышкай - прадукцыйнасьць працы павялічваецца істотна. :)
Вам чагосьці не хапае, ці нешта працуе зусім няправільна ў Хроме? Калі ласка, пакідайце камэнты. Калі вам не хапае пашырэньняў, як у Firefox, то чакаць засталося ня так доўга; сёньня нават першы how-to па напісаньні пашырэньняў зьявіўся.
Калі ласка, пакідайце камэнты. - в favorites :)
mursya, так патроху і вывучыш беларускую))
Скажыце, калі ласка, можа, гэта я не знайшла ці пакуль няма опцыі "прагляд малюнкаў з кэшу" і "адключыць малюнкі," як у Оперы і ў Фаерфоксе з аддонам?
Linux version?
а вот в хроме есть хистори как в последней опере например, с песдатым поиском?
скорость? ну не знаю, в опере у меня все вполне себе быстро.
ivan-da-marja, у опцыях такога пакуль няма. Ёсьць магчымасьць адключыць малюнкі праз опцыю каманднага радку --disable-images
BooXteR, будзе, будзе, толькі варта пачакаць. Самому даводзіцца на працы марудным файрфоксам карыстацца :(.
Горький, не знаю, какая хистори в последней опере, но в Хроме хистори таки с песдатым поиском! :). А по поводу скорости - так мне и даже ФФ быстрым казался, пока я Хром не попробовал. Теперь он кажется просто невозможно медленным. :) Вот на днях где-то проскакивало (в твиттере, что ли?), что Google Reader тормозит в Опере (правда, может, это чьи-то локальные проблемы).
Google Reader не тармазіць у Опэры, ня нада тут цытаваць неправераныя зьвесткі :)
Дык а при чом тут тормозной файрфокс если мы говорим про быструю клевую оперу? Поиск по хистори там с поиском по контенту страниц, да?
И где mouse gestures кстати? Вот за что я его закрыл на второй минуте.
Хромом я пользуюсь только тогда когда я смотрю что-то в опере и возникает потребность открыть еще в каком-то другом браузере. Просто потому что хром быстрее загруциццо :)
Горький, ну быстрой клёвой оперой я не пользуюсь уже много лет, так как она просто не со всеми сайтами работала)
Да, поиск по хистори с контентом.
Mouse gestures: внутри поддержки нет. Будет возможность добавить экстеншном, когда будут экстеншны. Есть различные приложения, которые дают возможность использовать mouse gestures в Chrome: http://googlechrometips.blogspot.com/2008/09/make-google-chrome-more-like-opera-or.html или http://mousegestures.blogspot.com/.
А вот что быстрее грузится - это да. Быстрее оперы в том числе. ) И другой браузер редко нужен; если нужен режим "без куки" для второго логина - есть "privacy mode" (Ctrl+Shift+N)..
Post a Comment