Калі вы зьмяняеце карту Беларусі ў Картографе, то вашыя праўкі падпісваюцца імем з вашага Google-профілю, і імя працуе як спасылка на ваш профіль. Пустыя профілі ўсе падобныя адзін да аднаго, і цяжка насамрэч адасобіць аднаго такога карыстальніка ад іншага. Калі вы націсьніце "Мой профіль" у верхнім мэню Картографа - вы пабачыце, як вы выглядаце для іншых.
Стварыць профіль проста; перайдзіце на http://www.google.com/profiles/ і націсьніце "View your profile". Там вы зможаце дадаць нікнэйм ці імя, аватар ці фотку, інфармацыю пра сябе і спасылкі на вашы рэсурсы і блогі.
Дэталі і прычыны закліку - ў афіцыйным англамоўным посьце.
Post a Comment