Гэты пост прысьвечаны дарогам і вуліцам у Google Картографе, і ўсім праблемам, якія зь імі зьвязаныя. Ён будзе абнаўляцца, калі будуць новыя тэмы, якія варта аглядзець.
Па-першае, рэкамэндую прачытаць ангельскамоўную старонку дапамогі пра дарогі.
Мадыфікацыя існуючых дарог
Праўка дарог магчымая па сэкцыях (сэкцыя - прамежак паміж перакрыжаваньнямі), ці "цалкам" (выбраць можна пры рэдагаваньні). Напрыклад, пры зьмене назвы ці статусу вуліцы, варта гэта рабіць для ўсёй вуліцы разам.
Нажаль, даволі часта "дарога цалкам" - гэта альбо толькі адна сэкцыя, альбо некалькі, але зусім ня ўся дарога. Нажаль, у такім выпадку, немагчыма "злучыць" асобныя існуючыя сэкцыі ў адну дарогу (ёсьць спадзеў, што гэта будзе магчыма пазьней; галасуйце за feature request зорачкай). Для вырашэньня гэтай праблемы ёсьць два варыянты:
- Мадыфікаваць усе сэкцыі асобна, даючы ім аднолькавыя назвы і ўласьцівасьці; софт дастаткова разумны, каб зразумець, што паказваць аднолькавую назву варта адзін раз на некалькі сэкцый.
- Мадыфікаваць адну сэкцыю, выдаліць астатнія, і заміж выдаленых пракласьці новую дарогу ад мадыфікаванай сэкцыі - абіраючы "Працягнуць дарогу" ("Extend Road"). У гэтым выпадку, усе новыя сэкцыі будуць лічыцца адной дарогай.
Назвы дарог
У Беларусі ёсьць два тыпа дарог: гарадзкія вуліцы і міжгароднія (пазагароднія) дарогі.
Дарогі па-за горадам варта называць па іх кодах (такіх, як Р120, М1, Е30); варта дадаваць код і з кірылічнай літарай (як "беларускую" назву) і з лацінскай (як "англійскую"); у тыпе назвы трэба ставіць "Нумар аўтамагістралі" ці "Пераважна".
Правілы назову вуліц у гарадах:
- Асноўныя мовы назваў - беларуская, расейская, ангельская. Парадак істотны: спачатку павінная ісьці назва на беларускай, потым - на расейскай, і потым - на ангельскай.
- Асноўныя назвы на трох мовах павінны мець тып "Пераважна" - менавіта гэтыя назвы будуць паказаныя на мапе. Назвы на іншых мовах, іншымі правапісамі, альбо састарэлыя назвы павінныя быць пазначаныя як "Альтэрнатыўна" альбо "Размоўна".
- Назва па-беларуску і па-расейску можа пачынацца скарачэньнем з малой літары, як "вул." ("ул."), "прасп." ("просп."), "бул.", і г.д., альбо поўным тэкстам ("вуліца" і г.д.). Поўная назва "тыпу" па-расейску зараз ужо скарачаецца на мапе аўтаматычна; скарачэньне беларускіх "тыпаў" у распрацоўцы.
- "Пераважная" назва на ангельскай павінна быць выкананая па афіцыйным стандарце трансьлітэрацыі зь беларускамоўнай назвы. Астатнія варыянты - "альтэрнатыўныя". Так, для вул. Маскоўскай, "Пераважная" ангельская назва - "vul. Maskoŭskaja"; "альтэрнатыўнай" можа быць, напрыклад, "Moskovskaya street". Для ўводу спэцсымбаляў рэкамэндую раскладку ад Зэдліка, альбо гэты скрыпт ад Televizar'а.
- Імя чалавека, па якім названая вуліца, павінна заўсёды згадвацца і скарачацца ў "пераважнай" назьве; гэтак, "вул. В. Дуніна-Марцінкевіча", а не "вул. Дуніна-Марцінкевіча" ці "вуліца Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча". Поўнае імя можа быць указанае ў альтэрнатыўнай назьве.
Важнасць дарог
Пры стварэньні дарогі неабходна ўказаць яе важнасьць.
- Першасная аўтамагістраль (Primary Highway) - дарога найбольшай важнасьці, як Берасьце-Масква ці С. Пецярбург - Адэса. Звычайна такія магістралі маюць код Е ці М. Выкарыстоўваецца толькі па-за горадам.
- Другасная аўтадарога (Secondary Road) - міжгародняя дарога сярэдняй важнасьці, напрыклад - дарога Ворша-Горкі; шаша з кодам М ці Р. Выкарыстоўваецца толькі па-за горадам.
- Асноўная гарадская магістраль (Major Arterial) - гарадская дарога, па якой рухаецца асноўны гарадзкі трафік; такіх вуліц у вялікім горадзе можа быць да 10, у малым - 1-2; у Менску гэта, напрыклад, Партызанскі праспэкт, другое кальцо, вуліца Прытыцкага.
- Малая гарадская магістраль (Minor Arterial) - гарадская дарога, якая выходзіць з асноўнай гарадской магістралі, і дастаўляе трафік да мікрараёнаў; у Менску гэта, напрыклад, вуліца Ангарская, праспэкт Ракасоўскага, вуліца Кабушкіна.
- Мясцовая дарога (Local Road) - вуліца ці дарога, якая абслугоўвае некалькі дзясяткаў дамоў; як вуліца Чырвоназорная ў Менску, напрыклад. Можа выкарыстоўвацца ў горадзе і па-за горадам.
- Тупік/дваравы праезд (Terminal) - аўтамабільная дарога бяз назвы, адрасу ці нумару.
- Дарога не для аўтамабіляў (Non-Traffic) - як зразумела, пешаходная ці роварная дарожка.
- Платная аўтамагістраль (Controlled Access) і аўтамагістраль зь нешматлікімі перакрыжаваньнямі (Limited Access) - занадта неакрэсьленыя паняткі ў нашай краіне, таму, я лічу, могуць не ўжывацца.
Калі вы лічыце, што нейкія з гэтых правілаў варта зьмяніць ці палепшыць - велкам у камэнты.
update: Гэтыя правілы дапрацоўваюцца і абмяркоўваюцца ў групе беларускіх картографаў. Далучайцеся. І, акрамя таго, раю прачытаць мой пост пра мадэраваньне.
Да "Асноўная гарадская магістраль (Major Arterial)" у Мінску, здаецца, можна далучыць першае і другое транспартныя кольцы.
vincUk,
я згодзен. другое транспартнае кальцо цалкам, і як мінімум сучасны прасп. Машэрава таксама.
У мяне тут пара пытаньняў. Чаму кірункі руху на палове менскіх вуліцаў намаляваныя асобна адзін ад аднога? напрыклад, ульянаўская, бабруйская, праспэкт, ну і шмат чаго іншага. па ідэі, такім чынам вуліца мусіць малявацца, калі паміж кірункамі ёсьць разьдзяляльнік зь зямлі. а ў выніку разьдзяляльніка няма, а вуліца падвойная.
ці можна падпісаць дарогу з індэксам Р, якая праходзіць праз горад, назвай вуліцы, якую яна мае ў гэтым горадзе?
і апошняе. які тып трэба выкарыстоўваць для трамвайных каляінаў? чыгунку?
Асноўныя магістралі пазначаныя і на звычайных мапах. Найперш гэта транзітныя вуліцы. Калі горад на раздарожжы і ў ім багата ўрбанонімаў — колькасьць такіх вуліц можа быць вялікай.
пр-т — праспэкт
пр. — праезд
:) агульнапрынятыя скарачэньні
RWD, адкуль гэта? я, напрыклад, бачу "просп." на мапах Масквы.
Оххх, ну нічога, я вось навучуся свой раен бамбіць, ды забамбім усю мапу адразу :) Дзякуй за праўкі і каментары!
MeRamo, толькі стаў "vul." а ня "str." :)
І яшчэ адна рэч. Мадэратар UMM (a trusted moderator) прапануе пазначыць дарогу Р27 як "minor arterial":
http://www.google.com/mapmaker?gw=55&editids=xicHSLMKdNaKBWiyAu&iwloc=0_0&t=h&dtab=overview
Па ідэі, яна нічым ня меншая за абедзьве другасныя дарогі, якія злучае, але выкарыстаньне minor arterial за горадам супярэчыць таму, што напісана вышэй. Шо робыты?
zedlik,
я паглядзеў і лічу, што ты правы :). як мінімум, так выглядае з хэлпу http://maps.google.com/support/bin/answer.py?hl=en&answer=156967.
прапаную пракамэнтаваць там жа (на ангельскай) і патлумачыць, што дарога за горадам. калі што не атрымліваецца - пішы. на крайняк можна праігнараваць)
зразумела, тады зараз напішу, дзякуй :)
«Малая гарадская магістраль (Major Arterial) - гарадская дарога,»
Имелось ввиду, конечно, Minor Arterial
«Порядок именования важен»
А если я называю на русском только? Не очень уверенно чувствую себя на мове или в английской транслитерации?
Stasheg, thanks, исправил.
Можно и только на русском одно название - лучше что-то, чем ничего. Но если кто-то добавляет позже белорусское название - оно должно быть выше русского, а английское - ниже.
1) Не подскажешь, почему, при редактировании дороги начало и конец ее (A и B) нельзя перетаскивать?
2) Когда необходимо слить несколько кусочков в одну дорогу, то какую причину указывать для удаления, а то ведь продлить первый кусок на всю улицу можно будет только после удаления всех, находящихся на его пути, так?
Stasheg,
1) потому что начало и конец привязаны к перекрёсткам. их и перетаскивай (это отдельные объекты)
2) да; причину указывай что-то вроде "заменено на лучший объект", и пиши в комментах, какую улицу продлеваешь.
zedlik,
кудысьці мой пазаўчорашні адказ на твой верхні камэнт прапаў. Паўтараю сутнасьць.
Пра асобныя кірункі: на вялікіх дарогах кірункі руху абазначаюцца асобнымі дарогамі для зручнасьці рэдагаваньня; наяўнасьць фізычнага разьдзяляльніка неабавязковая. Гэта дазваляе даць розныя ўласьцівасьці - напрыклад, розныя абмежаваньні па хуткасьці, розную колькасьць палос, розныя роварныя дарожкі. І таксама дае магчымасьць намаляваць месцы, дзе магчымы разварот.
Пра дарогу зь індэксам Р:
назвай вуліцы можна і трэба падпісаць толькі кавалак, які цалкам у горадзе; пры гэтым код дарогі можна пакінуць як "нумар аўтамагістралі" ці "альтэрнатыўны".
Для трамвайных каляінаў трэба выкарыстоўваць чыгунку, з тыпам каляіны "наземнае метро" (папраўка перакладу ў працэсе :) ), і важнасьцю "транзіт".
Ihar, дзякуй.
у прынцыпе слушна пра палосы і хуткасьць, але я вось толькі што прагледзеў палову варшавы з бэрлінам і там усё так: ёсьць фізычнае разьдзяленьне, дарога малюецца асобнымі палосамі, няма разьдзяленьня — адной лініяй. ну і для мяне лягічней гэта, з пункту гледжаньня матэрыяльнасьці дарогі і роўнасьці прасторы :)
карацей, ня ведаю, як тут лепей. але пару дзён таму пабачыўшы, як цэнтральны праспэкт з разьдзеленага за адну ноч ператварыўся ў аб’яднаны пасьля майго камэнтара, падумаў, што гэта слушна, ну і карацей ужо павыдаляў палову нямігі і багдановіча :) у камэнтарах шчыра пісаў, што фізычнага разьдзеленьня няма, і ўсе выдаленьні пасьпяхова прайшлі мадэрацыю. там цяпер і ня так, і ня гэтак. дык назад вяртаць ці рухацца наперад?
пра дарогу P я крыху іншае меў на ўвазе. тобо яна ўжо ёсьць, а яе трэба падзяліць на 3 кавалкі: перад населеным пунктам, у ім, і за населеным пунктам. нічога прадугледжанага для гэтага я не знайшоў, але як разумею цяпер, варта выдаляць дарогу цалкам і маляваць 3 асобныя новыя. у czykа ў http://be.mahaniok.com/2009/08/blog-post_18.html#comment-7193774734892663230 відаць такая ж праблема :)
так што, вуліцы якія маюць трамвай пасярэдзіне варта размяжоўваць на 2 і маляваць пасярэдзіне трамвайную лінію? а не вельмі складана будзе выглядаць мапа?
Я сделал скрипт, который правильную транслитерацию делает. Ссылку можно оставить?
конечно
блін, хтосці мяне забаніў і я зноўку не магу выдаляць вуліцы без мадэравання. а гэта ад. ну проста няма столькі часу на выдаленне кварталаў і чакання па 3-4 гадзіны калі іх закаміцяць.
мадэратары, калі мадэруеце думайце аб тым, што калі чалавек робіць памылку - лепш паведаміць яму аб гэтым і прыняць праўку. ен сам выправіць і наступны раз памылку ня зробіць. а калі ня выправіць можа будзе хучэй за ім выправіць, ці іншыя людзі выправяць. але галоўнае паведаміць чалавеку і зрабіць каб ен зразумеў у чым памыляецца.
проста калі мапа ў такім стане, як мапа менску, то трэба больш лаяльна ставіцца да з'яўлення інфармацыі. гэта потым трэба будзе сачыць больш пільна.
а ўвогуле канешне мапмэйкер зроблены вельмі странна. 2-3 дадаковыя функцыі маглі бы захаваць сотні гадзін у людзей.
карацей усе матывацыю разгубіў))
Прашу прабачэньня, але мне не зусім зразумелыя правілы трансьлітэрацыі, якія я мушу выкарыстоўваць. Я выправіў спалучэньне -lio- на -lo- у вуліцы Кісялёва. Літара -l- заўсёды мяккая, таму памякчэньне празь -lio- будзе двайным -льё-
Падпраўце мяне, калі ня маю рацыі, ці дайце спасылку на правілы трансьлітэрацыі, якія трэба выкарыстоўваць у картографе. Дзякуй
http://maxigame.by/translit - скрипт транслитерации, написанный в соответствии с требованиями.
dvarf, стандарт трансьлітэрацыі
Добры дзень. У мяне ёсць пытанне. Зараз я спрабую рэдагаваць мапу Бабруйска. Праблема такая: шмат вуліц ужо адзначаны на мапе, але іх назваў няма. Пры рэдагаванні атрымліваецца, что інфармацыю трэба рэдагаваць для кожнай секцыі дарогі асобна, што вельмі нязручна і патрабуе шмат часу. Найлепашае выйсце - выдаліць старые секцыі і стварыць дарогу па новай. Ці ёсць іншыя методыкі. Бо зноў-такі мадэратары пытаюцца, чаму я спрабую выдаляць так шмат дарог? І не даюць мне гэта рабіць :(
Heorhi,
нажаль іншых методык зараз няма. Каб мадэрацыя праходзіла, прапаную такую пасьлядоўнасьць дзеяньняў:
1. Назваць адну (дастаткова доўгую) сэкцыю вуліцы правільнай назвай.
2. Выдаліць суседнюю сэкцыю, у прычыне выдаленьня выбраць "заменена на лепшае", і ў каментах напісаць - якую вуліцу працягваеце, напрыклад "to extend vul. Skaryny".
і так пасьлядоўна далей (можа і шмат вуліц паралельна). Калі мадэратары бачаць, што дакладна адбываецца, дадуць выдаляць.
Калі ўсё роўна адмаўляюць, калі ласка, дашліце мне спасылкі на мадэрацыі сюды ці на пошту ihar@mahaniok.com. Дзякуй
Ёсць яшчэ пытанне. Ці можно як-небудзь атрымаць права на мадэрацыю, так каб не было патрэбна чакаць мадэрацыі іншых карыстальнікаў. Калі так, то што для гэтага трэба зрабіць. (Вельмі шмат часу займае чаканне, пакуль выдаленне адной секцыі вуліцы будзе падцверджана мадэратарам. А дагэтуль праца стаіць на месцы :) )
Heorhi:
для гэтага трэба проста зрабіць шмат пазытыўных (прынятых) зьменаў. Я ня ведаю дакладнай колькасьці, але напэўна гэта 100 ці болей правак. Гэтая працэдура зроблена, каб новыя карыстальнікі не маглі сапсаваць працу; з кожнай правільнай праўкай усё болей даверу.
Ihar, карацей, мадэратар UMM настойвае на тым, што дарога, якая злучае Мядзел і шашу Вільня—Полацак усё роўна «minor arterial»:
Hi, I think its a minor arterial. Please change the 'Priority' under the 'Attributes'. I found the site http://maps.google.com/support/bin/answer.py?hl=en&answer=156967 useful. A road is marked a secondary road if it connects a lot of districts.
У мяне там няма сілаў гайдацца паміж супярэчлівымі заўвагамі мадэратараў, таму будзе файна, калі напрыклад ты сам зьменіш тып той дарогі, бо палова яе цяпер аднаго тыпу, а палова іншага.
Нямігу зараз паспрабую вярнуць як было, але там такая самая гісторыя...
Zedlik,
у наступны раз адразу пішы мне пра такія супярэчнасьці, можна ў чат ці на пошту (mahaniok@gmail.com), з спасылкай. я знайду гэтага мадэратара і высьвятлю :).
зараз паспрабую паглядзець.
Ihar, гг :) Добра, дзякуй :)
Есть вопросы:
1. Как иностранцы будут искать названия улиц? Им что тоже раскладку Зедлика качать?
2. Что имеется в виду под словом "дорожка"? Полоса движения? Если 2 полосы в одном направлении и 2 в другом, мне указывать 4?
3. Что делать с проспектом, который на карте нарисован как 2 параллельные дороги (пр-т Советский в Барановичах)?
4. Зачем при редактировании улиц нужен № дома (первое поле Адреса)?
5. Как сдвинуть конец дороги (или перекесток), чтобы более точно наложить дорогу на снимок?
pablomedok,
рекомендую подключиться к группе обсуждения беларусских картографов здесь: http://groups.google.com/group/mapmaker-belarus. Там на вопросы могут ответить быстрее :).
1. Иностранцы будут искать, как хотят - в Google Maps достаточно разумный поиск, чтобы найти улицу по варианту без диакритики.
2. Я не очень хорошо знаком с российским переводом интерфейса, но подозреваю, что да - полосы движения. Если дорога двусторонняя, то считать полосы и туда и обратно.
3. В таком случае у обоих дорог проставлять по 2 полосы.
4. Не нужен. Такое поле есть у всех объектов, не обязательно заполнять.
5. Выделите перекрёсток и нажмите "редактировать" - будет возможность сдвинуть.
Televizor,
ваш скрыпт перастаў працаваць, нажаль :(
Post a Comment