27 жніўня, 2009

Картограф: Мадэраваньне, абмеркаваньне, лепшыя картографы

Картографу ўжо болей за тыдзень, і там нямала ўжо актыўных карыстальнікаў і шмат зьвестак.

Напрыклад, так выглядае адзін мікрараён у Бабруйску:



І кожны дзень прыходзяць новыя карыстальнікі, якія не знаёмыя з тым стылем, які ўжо прыняты ў Картографе; ім патрэбныя "зацьверджаньні" іхных правак і камэнтары наконт памылак, напрыклад, у назвах дарог.

Калі ласка, удзельнічайце ў мадэраваньні ў Картографе. Для гэтага варта спачатку вызначыць "Вобласць рэдагавання" (у левай панэлі):


І пазначыць вобласць, якую вы жадаеце мадэраваць, у "падпісацца". Я раю выбіраць Belarus, таму што шмат правак новых карыстальнікаў адбываецца за межамі вялікіх гарадоў, і такім чынам вы зможаце ім дапамагчы.

Калі вы мадэруеце праўку, то вы маеце выбар - "прыняць", "адмяніць" ці "пракамэнтаваць". Я раю "прымаць" праўку заўсёды, калі яна дадае інфармацыю, нават калі крыху няправільна; нажаль, праўку пад мадэрацыяй зьмяняць нельга, таму просьбы пра зьмены трэ пакінуць у камэнтарах - іх карыстальнік атрымае па пошце і зможа выканаць пасьля прыняцьця. "Камэнтаваць" варта калі ёсьць пытаньне ці непаразуменьне. Калі відавочна, што праўка памылковая, і карыстальнік гэта разумее, то лепей, каб ён адмяніў яе сам; не выкарыстоўвайце "адмяніць" у таких выпадках - "адмена" паменшыць "узровень даверу" карыстальніку. Выкарыстоўвайце "адмяніць" калі відавочна, што праўка няверная, але карыстальнік яе не адмяніў сам.

Чым болей вы дадаеце зьменаў і мадэруеце, тым больш расьце ваш "узровень даверу". Зьмены новых карыстальнікаў павінныя праходзіць праз мадэрацыю; калі вы зрабілі некалькі дзясяткаў зьменаў, то простыя праўкі будуць адразу публікавацца. Чужыя праўкі, якія вы прымаеце пры мадэрацыі, таксама будуць публікавацца адразу - калі ў вас ужо ёсьць нейкая колькасьць "пасьпяховых" мадэраваньняў.

Дарэчы, пакуль адзіным найбольш правільным і афіцыйным сродкам камунікаваньня з іншымі ўдзельнікамі Картографа і праграмістамі, якія яго стваралі, зьяўляецца гугл-група Google Map Maker. У ёй можна абмяркоўваць усе пытаньні, а таксама ствараць і рэдагаваць старонкі па стылю. Што цікава, старонкі па Беларусі там няма, затое ёсьць старонка Украіны, на якой заклікаюць маляваць якраз Бабруйск :).

А, і напрыканцы падзякі самым актыўным беларускім картографам: czyk (больш за 1000 правак! Віцебск і ваколіцы ўласна ён зрабіў), Andrei Miranchuk (706 правак - Пінск і Брэсцкая вобласьць), Heorhi Raik (340 правак - большая частка Бабруйска на ім, а таксама азёры на поўначы), Viachaslau (333 праўкі - Менск, цэнтар і паўднёвы захад), Kiryl Domnitch (243 праўкі - Менск, у асноўным цэнтар і паўночны захад), zedlik (234 праўкі - Менск і Нарачанскія азёры). Шмат хто ўжо падбіраецца да такой колькасьці правак. Калі на каго з актыўных забыўся ці пра каго памыліўся - напішыце; ну і будзьце актыўнымі :).

АПДЭЙТ: Ужо пасьля таго, як я напісаў гэты пост, зьявілася група mapmaker-belarus, для дыскусій беларускіх картографаў. Калі ласка, далучайцеся.

Камэнтары 2 камэнтара
iBOG выказаўся

А когда внесенные в Map Maker изменения попадут на основную Гугл карту или по какому принципу изменения финализируются ?
Еще заметил ,что поиск маршрута от точки к точке в основой Карте для Минска не работает, а в карте Map Maker - работает.

1 выказаўся

Подробных сроков и правил я не знаю. В общем - на основе качества и уверенности в качестве; то есть, когда карты в картографе будут хорошими и юзабельными для "обычной публики", тогда и попадут на основную карту.

Поиск маршрутов, видимо, будет работать после переноса данных.

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.