Як я ўжо казаў, зьявілася магчымасьць нарэшце даць імёны вуліцам у Менску, пазбавіцца ад няшчаснага "Будзілова", выдаліць старыя неіснуючыя завулкі, пазначыць дом-музей Шагала і вашу дачу, дарогу E95 і цырульню ў суседнім двары.
Пакуль я правяраў якасьць "прафэсійнага" перакладу і правільнасьць працы сэрвісу ў апошнія тыдні, я пасьпеў (разам з калегамі-беларусамі Ільлём і Арцёмам) паправіць шмат чаго, што там ужо было, і дадаць новага. І вось некалькі парадаў для тых, хто толькі пачынае:
- Пачытайце дапамогу, інструкцыю для пачатку і FAQ (на ангельскай).
- Лепей хоць-якія зьвесткі, чым ніякіх; таму, калі бачыце, што тут павінна быць дарога, але ня ведаеце назвы - праводзьце яе; калі ведаеце, што тут горад, але ня ведаеце дакладна ягоных межаў - малюйце прыблізна.
- Пры дадаваньні назвы - важны парадак і прыярытэт; назвы з прыярытэтам "Пераважна" ("Preferred") будуць паказаныя на мапе, у парадку зьверху ўніз; таму пажадана самай верхняй назвай разьмяшчаць беларускую (афіцыйным, наркамаўскім правапісам).
- Пры дадаваньні назваў па-ангельску, пераважнай павінная быць трансьлітэрацыя па афіцыйных правілах трансьлітэрацыі геаграфічных назваў.
- Астатнія варыянты назваў (тарашкевіцай, ці іншыя трансьлітэрацыі) зьмяшчайце як "альтэрнатыўныя" (obscure).
У выніку - магчымыя якасныя і сучасныя мапы Беларусі, з маленькімі гарадамі, вёсачкамі і азёрамі.
Калі ёсьць пытаньні - калі ласка, задавайце ў камэнтах мне, ці ў афіцыйнай гугл-групе (там - толькі па-ангельску), ці (навінка!) у неафіцыйнай групе беларускіх картографаў.
update: глядзіце асобныя пасты: парады для дадаваньня дарог, і ўводзіны ў мадэраваньне.
калі вуліца мае шмат скрыжаванняў з іншымі вуліцамі як можна даць назову вуліцы цалкам, а не кожнаму з яе кварталаў паасобку?
Насколько я понял, именовать улицу можно только секциями. Русский язык указывать как альтернативный?
kirik17, калі ты выбіраеш "рэдагаваць", выбірай "рэдагаваць цалкам" (edit entire road). Калі ў такім выпадку ўсё роўна выбіраецца занадта малы кавалак, то пакуль толькі такія варыянты: альбо кожны кавалак называць асобна, альбо суседнія кавалкі выдаліць, і правесьці заміж ніх новыя - і яны "дастасуюцца" да таго, што з назвай.
Televizor: см. мой ответ kirik17; я напишу ещё отдельный пост про улицы и дороги сегодня, но вкратце - именовать улицы можно целиком, если секции были "соединены" при создании (см., например, пр. Рокоссовского, ул. Одоевского, которые я так сделал); если не соединены - то только по секциям, или удалять секции и создавать заново - но соединённые.
Русское название нужно указывать так же как и белорусское - "пераважна" или "preferred" (не помню, как в русском UI); тогда на карте у длинной улицы будут видны оба названия.
і яшчэ пытанне. есць вуліца якую вылучаю - гэта 1 аб'ект. але насамрэч гэта 2 вуліцы.
трэба выдаліць вуліцу цалкам і замест яе намаляваць 2? ці есць больш зручны варыянт? наколькі я зразумеў, скрыжаванні ставяцца толькі аўтаматычна?
ці можна неяк скараціць ці выдаліць палову дарогі?
не разумею клясыфікацыі па «магістралях». Ангарская — гэта малая магістраль ці мясцовая вуліца? А Байкальская? А калі частка вуліцы - чатырохпалосная, а частка — 2-х, колькасьць палос — у два бакі ці ў адным кірунку?
Спазніліся, панове: гэта ўсё ўжо ёсць у OpenStreetMap.
BooXteR, змаскалены гэты OpenStreetMap, аж дзіва =(
czyk: клясыфікацыя, вядома, магчыма толькі прыблізная. Як па мне, то прыкладна так:
Асноўная гарадская магістраль - толькі самыя галоўныя накірункі - праспэкты і другое кальцо.
Малая гарадская магістраль - шырокая вуліца, якая злучае мікрараёны ці важныя накірункі з асноўнай магістральлю; малая магістраль павінная адыходзіць ад асноўнай.
Калі ёсьць сумневы, ці дастаткова важная вуліца, каб быць малой магістральлю - то яна мясцовая.
Праезд бяз адрасу (у дварах) - "Тупік".
Як па мне, Ангарская - малая магістраль, а Байкальская - мясцовая; але гэта лепей вырашаць тым, хто ведае, як гэтыя вуліцы выкарыстоўваюцца.
Колькасьць палос - сумарная ў абодвух кірунках, калі дарога з двухбаковым рухам; калі дарога разьдзеленая на дзьве, з аднабаковым рухам кожная - то палосы, зразумела, таксама толькі з аднаго боку лічацца. Калі частка вуліцы чатырохпалосная, а частка - дзьвюх, то варта разьбіць вуліцу на сэкцыі і сэкцыям даваць асобныя ўласьцівасьці.
czyk: змаскаленая? толькі з тае прычыны, што ніхто з змагарчыкаў не ўзяўся пісаць туды па-беларуску? Цьху.
Дзяк, Ігарок! Хутка будуць цікавыя абнаўленні ;)
На OpenStreetMap ёсць дадзеныя па вуліцах на беларускай мове. Да і інтэрфйс як-ніяк перакладзены. Калі не спадабаецца нешта, увесь рухавік у вольным доступе - зрабіць пераклад не праблема.
здараецца, рэдагуеш адну сэкцыю, а рэдагуецца ўся вуліца, як гэтага пазьбегнуць? Прыклад — вуліца Урыцкага ў Віцебску, частка якой ля прасп. Люднікава — 2-я Садовая.
czyk,
пакуль, відаць, выдаляць такую сэкцыю і ствараць яе наноў; пры стварэньні выбіраць "стварыць новую дарогу" заміж "працягнуць..". Наагул гэта вядомая праблема.
Ihar,
так і зрабіў.
Але вул. Чарняхоўскага мапмэйкер аўтаматам давёў да Менску, хоцьь ва ўласьцівасьцяг па сэкцыях па-за Віцебскагам яе няма.
Тут паўкраіны выдаляць ня будзеш =(.
Поясните пожалуйста как корректно обзывать здания, например в поле Name вписывать номер дома(10 или 10/А), а в поле Address вписывать адрес в виде "10, Чкалова" или просто 10, потому что поле Road уже и так содержит имя улицы ?
И еще - про именование улиц, местами не дает редактировать участки с сообщением "An intersection needed by your request needs moderation, please try later", что делать в этом случае?
BOG,
для обычных зданий нужно поле Name оставлять пустым. Если система не позволяет оставить его пустым, ставьте туда номер дома (с корпусом или буквой, если есть). В поле Address нужно ставить только номер дома (с корпусом/буквой); улицу только в поле Road.
Если говорит "needs moderation", то нужно дождаться, пока изменение соседней улицы будет принято.
czyk, з Чарняхоўскага я разьбіраюся. З доўгімі вуліцамі ёсьць глюкі.
Спасибо, буду знать.
Пожелание по юзабилити - было бы неплохо давать редактировать свои собственные изменения до того как они прошли модерацию, а то получается, делаешь что-то потом замечаешь небольшую неточность, а редактировать не можешь, приходится удалять и создавать объект заново.
Калі ў афіцыйную "ангельскую" трансліцеруюцца назвы праз лацінку векавой даўніны, ці мае пра на йснаванне на гуглмапах альтернатыўная ангельская транскрыбіраваная (падкрэслена) пра правілах ангельскай мовы?
Post a Comment