17 красавіка, 2009

1 год у турме за тэхналёгію

Толькі што было абвешчана, што ўсе чатыры абвінавачаныя па справе торрэнт-трэкера The Pirate Bay былі прызнаныя вінаватымі і атрымалі па году турмы і па $900 000 штрафу.

Запомніце гэтыя імёны: Peter Sunde, Fredrik Neij, Gottfrid Svartholm, Carl Lundström. Людзі, якія пацярпелі за тое, што разьвівалі тэхналёгіі, і не баяліся.

Мы можам толькі спадзявацца, што вышэйшы суд будзе разумнейшым, і па апэляцыі іх апраўдаюць.

У pazzive ёсьць выдатныя справаздачы з суда - калі вам цікавыя падрабязнасьці, за што ж яны пацярпелі. Справаздача з першага тыдня і з другога (па-расейску).

Калі коратка, то яны былі абвінавачаныя за "дапамогу ў нелегальным распаўсюджваньні абароненага правамі кантэнту", проста таму, што яны арганізавалі сэрвэр ("трэкер"), на якім людзі могуць захоўваць і шукаць .torrent-файлы. Дзякуючы гэтым torrent-ам, людзі па ўсім сьвеце могуць абменівацца файламі вялікага памеру. Іх сэрвэр ніколі непасрэдна не захоўваў ніякага абароненага правамі кантэнту. Сэрвэр, дарэчы, працягвае працаваць - яго закрыцьцё не было часткай гэтага працэсу.

Нажаль, такі вынік суда адкідвае нас зноўку ў 20-е стагодзьдзе. А чатырох - за краты.

Камэнтары 4 камэнтара
Ананім выказаўся

> Іх сэрвэр ніколі непасрэдна не захоўваў ніякага абароненага правамі кантэнту.
Адказнасць наступае і за пасобніцтва, вось у чым справа. І гэта слушна.

> Сэрвэр, дарэчы, працягвае працаваць
А гэта недагляд. Прылада здзяйснення злачынства павінна канфіскоўвацца.

1 выказаўся

Пасобніцтва - гэта калі ведаў, што будзе злачынства, і дапамог. А то так можна за пасобніцтва і прадавачку крамы, што нож прадала, пасадзіць.

Наконт сэрвэраў - як іх канфіскаваць, калі яны далёка за межамі швэдзкай юрысдыкцыі?

dlazerka выказаўся

> Пасобніцтва - гэта калі ведаў, што будзе злачынства, і дапамог.

Ну дык яны і ведалі, добра ведалі. Назва The Pirate Bay кажа за сябе.

1 выказаўся

Ня думаю, што назва - гэта валідны аргумент у судзе.

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.