17 красавіка, 2009

Лошыцкая сядзіба, FTN-сеткі і early adoption

Сёньня зьявіліся фоткі фактычнага зьнішчэньня Лошыцкай сядзібы. З гэтай нагоды я зноў узгадаў адзіны лошыцкі фэст, які мне давялося наведаць - у 2006 годзе. На фотках выдатна бачная сядзіба,

ад якой зараз засталася толькі левая частка, якой амаль на фота вышэй ня бачна:

(Цяперашняе фота - Глеба Лабадзенкі)

А вось гэта - флігель, які таксама абяцаюць зьнесьці, але ці зьнесьлі ўжо - ня ведаю.


Астатнія фоткі з таго фэсту ў маім альбоме, але...

Ведаеце вы, як качаецца гэтая драўляная вежа флігеля ў вецер? А я ведаю. Калісьці даўно, годзе ў 1999 ці 2000, трапілі мы туды у час адной зь сісопак FTN-сеткі ProgNet. Сісопкі - гэта сустрэчы сісопаў (удзельнікаў), а FTN-сеткі - гэта камунікацыйныя сеткі, пабудаваныя па тэхналёгіях Фіданэту (пра Фіданэт я пісаў пару пастоў таму). І быў гэта час, у які яшчэ пра Лошыцкі парк амаль ніхто ня чуў, і там амаль не было наведнікаў, ніхто не клапоціўся пра стан будынкаў, і ніхто не праводзіў там ніякіх фэстаў і імпрэзаў. І вось тая вежа зь хісткай лесьвіцай наверх, а таксама гарышча каля ракі так запомніліся надоўга рамантычнасьцю, якая недасягальная ў больш "вядомых" месцах.. І калі празь некалькі гадоў некаторыя зь фідошных сісопак сталі праходзіць у тым жа парку, гэта было ўжо зусім ня тое - таму што парк дзесьце пасьля 2004-2005 стаў занадта папулярны.

ProgNet, маленечкая сетка, у якой я тады меў нейкую кіраўнічую пасаду, хутка ня вытрымала канкурэнцыі і зьнікла. Пасьля таго я быў у наўпрост канкуруючай праграмэрскай сетцы IntNet, сетках агульнай тэматыкі DarkNet, ECN, SINet, Sanitarium, ExplorerNet, SkyNet... Паўсюль былі вельмі цікавыя, розныя людзі, якія сапраўды былі early adopters, фанатамі - бо інакш, бяз долі фанатызму, у FTN (Fidonet Technology Networks) было ня трапіць. А потым рух пачаў крыху выміраць і людзі сталі зьнікаць. Прычым спачатку з маленечкіх сетак - фідо неяк існуе дагэтуль. І вось цікава, куды? Падавалася б, фанаты камунікацыі і новых сродкаў.. але вось не. Неяк ня бачна іх ні на фэйсбуках ні на твітэры, напрыклад. Адзінкі завялі ЖЖ. Большасьць - максімум аська і пошта.

І як людзей знайсьці? Пошук у Google па назвах сетак не прыводзіць нікуды; у сацыяльных сетках ёсьць фічы лёгкага пошуку тых, хто вучыўся з табой у адным клясе, але не па сетках. Імёны таксама забываюцца..

А так цікава было б зноў. З тымі самымі людзьмі, якія тады толькі пачыналі свой шлях у праграмаваньні. На вежу флігеля. Калі яна яшчэ існуе..

Камэнтары 1 камэнтар
dlazerka выказаўся

Телефануй калі ласка як збярэшся. Я з радасцю залезу наверх. Нажаль я мала ў Фідо пабыў -- нікога не ведаю.

Post a Comment

Пра мяне

Ігар Маханёк

Інжынэр-праграміст у Google.
Інфармацыйны гік.
Сам зь Менску, але зараз жыву ў швайцарскім Цюрыху.

ihar@mahaniok.com
@mahaniok_be у Twitter

Падпішыся Стужка


Падпісвайцеся на мой блог у Google Reader, па e-mail, альбо дадайце [info]mahaniok_be ў фрэндстужку ў ЖЖ.
Альбо проста фолаўце мяне ў твітэры, я зьмяшчаю ўсе спасылкі там:

Friend Connect Чытачы

Калі ласка, далучайцеся.

Мой профіль на Friendfeed Я ў інтэрнэце

Twitter


Friendfeed

Заўвага

Мае думкі і выказваньні могуць не адлюстроўваць пазыцыю майго працадаўца.